Нашы ўзнагароды

Полацкі занальны вузел электрасувязі ўдастоены Падзякі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта! Высокая ўзнагарода ўручана калектыву за істотны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы, захаванне здароўя работнікаў і арганізацыю бяспечнай працы па выніках 2025 года.

Начальнік Полацкага ЗВЭС Аляксандр Сушко выказаў шчырую падзяку кіраўніцтву вобласці за такую высокую ацэнку работы прадпрыемства: «Гэтая ўзнагарода - заслуга ўсяго нашага калектыву. Бяспека і здароўе людзей заўсёды застаюцца для нас безумоўным прыярытэтам. Мы і далей будзем рабіць усё неабходнае, каб кожны супрацоўнік адчуваў сябе абароненым на працоўным месцы».

Віншуем калег з заслужаным прызнаннем і жадаем новых прафесійных дасягненняў!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/988929