У «Белтэлекаме» прайшоў адзiны дзень беларускай мовы, прымеркаваны да Дня беларускага кiно

17 снежня у «Белтэлекаме» прайшоў адзiны дзень беларускай мовы, прымеркаваны да Дня беларускага кiно.

Перад супрацоўнікамі кампаніі выступіў Уладзімір Карачэўскі, генеральны дырэктар РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

У гэтым годзе кінастудыі споўнілася 95 год. Юбілей яна адзначае стараннай працай і рыхтуецца да гучных прэм’ер. Уладзімір Міхайлавіч нагадаў гісторыю кінастудыі, расказаў пра карціны, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускага кіно. Акрамя гэтага, удзельнікі сустрэчы даведаліся пра сучасныя магчымасці кінастудыі і пра новыя фільмы. Як паведаміў Уладзімір Міхайлавіч, наперадзе - прэзентацыя галоўнага праекта года. Гэта карціна рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага «Купала».

Уладзімір Карачэўскі падзякаваў «Белтэлекаму» за супрацоўніцтва з «Беларусьфільмам» - мастацкія фільмы айчыннай вытворчасці рэгулярна з’яўляюцца ў эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV».

Творчая сустрэча дазволіла супрацоўнікам кампаніі бліжэй пазнаёміцца з айчыннай кінаіндустрыяй і асаблівасцямі здымачнага працэсу, а таксама даведацца, чым жыве беларускае кіно.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/u-beltelekame-prayshou-adziny-dzen-belaruskay-movy-prymerkavany-da-dnya-belaruskaga-kino