Адказваем на часта задаваемыя пытанні: як можна аплаціць паслугі ад "Белтэлекам"?

Паважаныя абаненты!

Інфармуем аб простых і зручных спосабах аплаты паслуг электрасувязі.

Аплата самых папулярных паслуг - інтэрнэту, тэлебачання або пакетаў паслуг - ажыццяўляецца па нумары дадатку, які пазначаны ў бланку-заказе паслугі.

Спосабы аплаты:

1. Банкаўскія плацежныя карты:

• праз банкі і плацежныя сістэмы, падлучаныя да АРІП

• у аддзяленнях РУП «Белпошта»

• анлайн-аплата: раздзел«Аплаціць» на сайце «Белтэлекам»

Для здзяйснення плацяжу спатрэбяцца рэквізіты банкаўскай карты, а таксама дадзеныя з дамовы на паслугу, якую вы збіраецеся аплаціць.

2. Наяўныя грашовыя сродкі:

• праз банкі і плацежныя сістэмы, падлучаныя да АРІП

• у аддзяленнях РУП «Белпошта»

3. Карты экспрэс-аплаты наміналам 10 рублёў, 20 рублёў

Папаўненне асабовага рахунку паслугі з выкарыстаннем карты здзяйсняецца ў дадатку «Мой Белтэлекам».

4. Сэрвіс «Абяцаны плацёж» - максімальная сума 20 рублёў

Сэрвіс «Абяцаны плацёж» даступны ў дадатку «Мой Белтэлекам». Пацвердзіць плацёж рэальнай аплатай неабходна  на працягу 5 сутак.

Дзякуем за карыстанне паслугамі кампаніі і своечасовую аплату!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал і сачыце за абнаўленнямі!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/967281