"Фізкультурнік Беларусі" ў Полацкім ЗВЭС

Чарговая ўзнагарода ў скарбонцы дасягненняў нашых спартсменаў.

Значок ЗАЛАТОЙ годнасці " Фізкультурнік Беларусі " быў уручаны ў гэтую суботу інжынеру электрасувязі Полацкага ЗВЭС Віцебскага філіяла «Белтэлекам» Уладзіміру Кавалеўскаму.

Гэта не проста ўзнагарода, гэта спартыўнае дасягненне, вынік якога I месца сярод працоўных калектываў Полацка і выкананне нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу РБ па максімуму (30 м, чаўночны бег, скачок у даўжыню з месца, адцісканне, нахіл наперад і бег на доўгую дыстанцыю).

Віншуем! Так трымаць.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/968554