Працягваем наша падарожжа па навагоднім Гродзенскім філіяле...

Працягваем наша падарожжа па навагоднім Гродзенскім філіяле. Сёння прадстаўляем адміністрацыйны будынак Гродзенскага занальнага вузла электрасувязі, які знаходзіцца ў гістарычнай частцы абласнога цэнтра. Будынак з багатай гісторыяй - пабудаваны як бровар баніфратараў, затым будынак выкарыстоўваўся як склад, шпіталь для бедных. Пазней тут размяшчалася акруговая лякарня, акруговае кіраванне, паштова-тэлеграфная кантора і інш. У гады вайны будынак папакутаваў, і пасля ўзнаўлення ў ім вырашана было ізноў адкрыць паштамт. Цяпер у будынку размешчаны Гродзенскі занальны вузел электрасувязі.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/969474