Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 11 па 14 ліпеня 2024 года

Да XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскага базару ў Віцебску» засталося крыху больш за тры месяцы.

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскага базару ў Віцебску» з'яўляецца візітнай карткай РБ.

Жыць фестывалем горад будзе амаль тыдзень, з 9 па 15 ліпеня, асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 11 па 14 ліпеня 2024 года.

Продаж квіткоў стартаваў 16 лютага.

‼ Устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей «Славянскага базару ў Віцебску» з 73 дзяржаў.
Падрабязней НА ФЕСТЫВАЛЬ - БЕЗ ВІЗЫ!

Сёлета Дырэкцыя фестывалю сумесна з Віцебскім трамвайна-тралейбусным Упраўленнем падрыхтавала сюрпрыз для гараджан: па гарадскіх маршрутах пачаў рух фестывальны трамвай, спецыяльна для якога заслужаная артыстка РБ, нязменная вядучая форуму мастацтваў Алена Спірыдовіч агучыла назвы прыпынкаў, каб кожная паездка ў грамадскім транспарце была для вас напамінам аб цёплым ліпеньскім фестывалі.

Афіша мерапрыемстваў і ўсе навіны «Славянскага базару ў Віцебску» тут


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/971344