РУП "Белтэлекам" інфармуе аб змяненні тарыфаў
З 16 красавіка 2024 года, з мэтай недапушчэння стратнасці аказання паслуг, РУП "Белтэлекам" павышае шэраг тарыфаў для фізічных і юрыдычных асоб.
Павышэнне не закранае тарыфы на наступныя паслугі:
• стацыянарны шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт (byflyтм);
• «Відэакантроль»;
• "Разумны дом";
• прадастаўленне аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт;
• аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN);
• прадастаўленне ў карыстанне лічбавых міжгародніх і міжнародных каналаў.
З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!