На тэлеканале "Беларусь 4" выйшаў відэарэпартаж аб адкрыцці першай абласной крамы BELTELECOM shop у горадзе Гомелі
У Гомелі адкрылася першая крама "BELTELECOMSHOP", у асартыменце якой больш за 200 найменняў.
Гэта першы абласны гандлёвы аб'ект, які з анлайн выйшаў у афлайн. Падобны ёсць толькі ў сталіцы.
BELTELECOMSHOP-гэта новы фармат працы і новы ўзровень узаемадзеяння з кліентамі.
Цяпер жыхарам і гасцям Гомеля, якія з'яўляюцца абанентамі кампаніі Белтэлекам, стала яшчэ зручней знаёміцца з шырокім асартыментам тавараў.
Пра ўсё падрабязна ў відэасюжэце, знятым "Тэлерадыёкампаніяй "Гомель" для тэлеканала "Беларусь-4".