З Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Гэтае свята, як Дзень радыё, было заснавана вясной 1945 года. Менавіта ў гады Вялікай Айчыннай вайны радыё стала для людзей своеасаблівым мастом надзеі і веры ў доўгачаканую Перамогу. Сёння асаблівыя словы падзякі звернуты да тых, хто забяспечваў работу сістэм сувязі ў ваенныя гады, што было жыццёва важна на фронце і ў тыле...

Сучаснай галіне сувязі адводзіцца выключна важная роля ў далейшым развіцці нашай краіны. Паўсядзённая праца сувязістаў садзейнічае эфектыўнай рабоце ўсіх галін эканомікі. РУП "Белтэлекам" - прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца і ў якім паважаюць традыцыі і гісторыю галіны сувязі, і з упэўненасцю глядзяць у будучыню. Пры гэтым Магілёўскі філіял уносіць значны ўклад у развіццё прадпрыемства.

У дзень прафесійнага свята мы хочам падзякаваць кліентам нашай кампаніі за давер. Нашых партнёраў і калег за плённае шматгадовае супрацоўніцтва.

Ад усёй душы віншуем усіх ветэранаў, працаўнікоў тылу і ўсіх сувязістаў! Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, шчасця і, вядома ж, надзейнай сувязі!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/972234