Дзень радыё, тэлебачання і сувязі ў Брэсцкім філіяле
Сёння, у Дзень радыё, тэлебачання і сувязі, у актавай зале Брэсцкага філіяла прайшло ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў арганізацыі за іх дасягненні і ўклад у развіццё філіяла.
Дырэктар філіяла Кенда Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў усіх прысутных са святам і адзначыў важнасць прафесіяналізму для паспяховага развіцця прадпрыемства, падзякаваў супрацоўнікам за іх працу і адданасць агульнай справе.
Узнагароды атрымалі лепшыя супрацоўнікі розных аддзелаў і падраздзяленняў.
Цырымонія ўзнагароджання працягнулася канцэртнай праграмай, на якой выступілі творчыя калектывы і салісты філіяла.