Выязны прыём грамадзян у Лёзна

17 мая бягучага года з 12: 00 да 13: 00 першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ткач Павел Мікалаевіч
правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Лёзненскім участку электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі».
Жыхары гарадскога пасёлка Лёзна і Лёзненскага раёна змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі (як паштовай, так і электрасувязі) і лічбавага развіцця.
Месца правядзення прыёму:
гп. Лёзна, вул. Камсамольская, 46 Лёзненскі ўчастак электрасувязі.
Тэлефон для правядзення " прамой тэлефоннай лініі»:
8 (02138) 51250
Папярэдні запіс на прыём:
па тэлефоне 8 (02138) 52000
з 15 па 16 мая з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/972327