"Белтэлекам" запрашае на "Вішнёвы фестываль" у Глыбокім

Ужо 11-ы раз Глыбокае збірае сяброў на міжнародным свяце, прысвечаным вішні.
Глыбокае лічыцца сапраўднай "вішнёвай сталіцай " Беларусі, за гэтай смачнай ягадай сюды прыязджаюць з розных гарадоў краіны. Так што ёй прысвечаны цэлы фестываль, які праходзіць заўсёды з вялікім размахам.
"Белтэлекам" па традыцыі прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах фестывалю. Усе святочныя мерапрыемствы на фестывальных пляцоўках аб'яднаны " вішнёвай " тэматыкай.
Запрашаем жыхароў і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку "Белтэлекам":
Калі: 27 ліпеня, субота.
Час: 8.00-16.00.
Дзе: Цэнтральная плошча Глыбокага.
У праграме: прэзентацыі паслуг і тавараў, бяспройгрышная латарэя, сувеніры і дзіцячы смех.
"Вішнёвы фестываль" - сапраўднае свята для ўсёй сям'і, тут кожны знойдзе нешта цікавае для сябе.
Да сустрэчы ў Глыбокім.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/beltelekam-zaprashae-na-vishnyovy-festyval-u-glybokim