Адзіны дзень інфармавання ў Віцебскім філіяле "Белтэлекам"

19 верасня ў канферэнц-зале філіяла ў фармаце відэа-аўдыё-канферэнцыі перад калектывамі прадпрыемства была асветлена тэма: МЫ РАЗАМ НАЗАЎЖДЫ: ДА 85-ГОДДЗЯ ЎЗ'ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ І БССР.
У сусветнай гісторыі знойдзецца мала дзяржаў, якія былі раз'яднаныя, але ўсё ж такі ўз'ядналіся. Зноў сталі адным цэлым.
17 верасня, у дзень пачатку лёсавызначальнага вызваленчага паходу Чырвонай Арміі, мы штогод адзначаем адно з самых галоўных дзяржаўных святаў – Дзень народнага адзінства.
Таксама абмеркавалі важную тэму процідзеяння распаўсюджванню ідэалогіі экстрэмізму.
Спікерамі выступілі:
- Андрэй Заліўка, намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыму РУП "Белтэлекам";
- Руслан Барысенка, прадстаўнік Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Дзякуем!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/974679