Пінск святкуе Дзень горада!

Жыхары і госці сталіцы Палесся адзначаюць 927-ы дзень нараджэння г. Пінска. Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму святкавання з масай цікавых і відовішчных шоу. На галоўнай вуліцы горада можна назіраць мноства палатак з вырабамі і вышыўкамі, кожнае прадпрыемства прапаноўвала свае тавары і паслугі. Не засталіся ў баку і работнікі ўчастка продажаў паслуг Пінскага РУЭС, арганізаваўшы маляўнічую палатку, у якой аказваліся кансультацыі па паслугах кампаніі,  таксама былі прадстаўлены тавары розных катэгорый, якія прадаюцца ў растэрміноўку.

Усе наведвальнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый і прыемных уражанняў!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/975083