Прэзентацыя лічбавай платформы "Мой горад" у горадзе Крупкі.

28 кастрычніка адбылася прэзентацыя лічбавай платформы "Мой горад" у горадзе Крупкі Мінскай вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел з боку мясцовых органаў улады - намеснік старшыні па эканоміцы Крупскага раённага выканаўчага камітэта Камарова Юлія, прадстаўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый розных форм уласнасці. З боку Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" прысутнічалі: начальнік Крупскага ўчастка электрасувязі Дзернакоў Уладзімір, спецыяліст па продажы Крупскага УЭ Крышталь Анастасія, спецыяліст групы па рабоце з ключавымі кліентамі Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" Бушнёў Уладзімір.

Цікавасць да праекта праяўляюць адміністрацыі многіх гарадоў Міншчыны. Папулярнасць гэтага рэсурсу вызначаецца шырокім функцыяналам, інтэрактыўнасцю ўзаемадзеяння карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай і прастатой у рабоце. Дадатак «Мой горад» становіцца ўсё больш запатрабаваным дзякуючы анлайн-опцыям. І яшчэ адна значная асаблівасць платформы - гэта адаптацыя пад канкрэтны рэгіён.

У сваю чаргу Юлія Камарова падзякавала прадстаўнікам кампаніі "Белтэлекам" за даступнасць данясення інфармацыі і выказала зацікаўленасць у рэалізацыі праекта.

У час правядзення сустрэчы прадстаўнікі кампаніі адказалі на пытанні прысутных, выслухалі прапановы.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/975459