Тры работнікі "Белтэлекам" адзначаны падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дзяржузнагароды і падзякі Прэзідэнта за актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў стыхіі ўдастоены 147 чалавек, якія прынялі найбольш актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў праходжання навальнічнага фронту над тэрыторыяй краіны 12-14 ліпеня 2024 года.

Адпаведны ўказ №407 і распараджэнне падпісаў 4 лістапада кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удастоены:

Бяляўскі Дзмітрый Уладзіміравіч, інжынер па рамонце і абслугоўванні электрасілкавальных установак сувязі станцыйнага ўчастка Пінскага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла;
Лявончык Анатоль Станіслававіч, інжынер-энергетык станцыйнай групы Мазырскага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла;
Шляга Дзмітрый Юр'евіч, інжынер па рамонце і абслугоўванні электрасілкавальных установак сувязі станцыйнай групы Калінкавіцкага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла.

Віншуем і ганарымся!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/975505