"Беларусь і мы"

Спецыяліст па працы з ключавымі кліентамі Віцебскага філіяла "Белтэлекам", сакратар першаснай арганізацыі БРСМ філіяла Антон Бябенін прымае ўдзел у I этапе выязнога міжабласнога семінара для членаў Віцебскага абласнога Савета працоўнай моладзі і членаў маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь ад Віцебскай вобласці"Беларусь і мы".
Праграма для моладзі насычаная: маладыя людзі прымаюць удзел у пасяджэнні чарговай сесіі аблсавета, наведваюць Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Шмырова, прадпрыемства ААТ «Віцебскія дываны» і інш.
- Маладзёжны парламент ад паўночнага рэгіёна-перспектыўны кадравы рэзерв, патэнцыял краіны. Вас чакаюць цікавыя і насычаныя падзеі, удзел у значных грамадска-палітычных мерапрыемствах, прыняцце рашэнняў, якія датычацца рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, - падкрэсліў на мерапрыемстве старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/975608