СМІ пра нас / Кобрынскі раён упэўнена рухаецца да лічбавай будучыні

Інтэрнэт, відэаназіранне, рэалізацыя тавараў - на сённяшні дзень колькасць паслуг, якія  "Белтэлекам" прапануе сваім абанентам, набліжаецца да сотні.

Аб планах і перспектывах Кобрынскага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла "Белтэлекам" у інтэрв'ю газеце «Кобрынскі веснік» распавёў яго начальнік Сяргей Гембіцкі:

«Кобрын выконвае Дзяржаўную праграму лічбавага развіцця Беларусі. Працягваем пракладку аптычных кабеляў у раёне, горад Кобрын практычна ўвесь пакрыты оптавалакном. У наступным годзе плануем падаць оптавалакно ва ўсе населеныя пункты ад 50 да 100 двароў».

Падрабязнае інтэрв'ю чытайце на сайце vkobrine.by


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/976083