У Брэсцкім філіяле падвялі вынікі працы

7 жніўня ў г. Брэсце прайшоў Савет філіяла РУП "Белтэлекам", на якiм былі падведзены вынікі працы за першае паўгоддзе 2025 года і вызначаны ключавыя задачы да канца бягучага года.
У рабоце Савета прынялі ўдзел начальнікі ЗВЭС, начальнікі раённых цэхаў і ўчасткаў, кіраўнікі падраздзяленняў, размешчаных у г.Брэсце. З дакладамі выступілі дырэктар Брэсцкага філіяла Кенда А. М., начальнік камерцыйнай службы Шавялiнскi Р. К., начальнік эканамічнай службы Краўцоў С. М.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/980821