Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» прыняў удзел у «Дажынках-2025» у Белаазёрску

У мінулыя выходныя горад Белаазёрск стаў галоўнай пляцоўкай Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025». Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» прыняў актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, арганізаваўшы інтэрактыўную пляцоўку для жыхароў і гасцей гораду.

Нягледзячы на невялікі дождж, святочная атмасфера панавала на нашай пляцоўцы з самай раніцы. Яркія выступы народнага хора «Вербніца» стварылі неперадавальны настрой і прыцягнулі ўвагу шматлікіх гасцей. Пад залiхвацкiя народныя песні наведвальнікі знаёміліся з актуальнымі прапановамі кампаніі. 

Спецыялісты філіяла правялі мноства кансультацый па ўсіх ключавых напрамках: 

  • Падключэнне высокахуткаснага інтэрнэту па выгадных тарыфах.
  • Падбор пакетаў лічбавага тэлебачання з любімымі каналамі.
  • Умовы набыцця сучаснай тэхнікі (тэлевізараў, смартфонаў, маршрутызатараў) у растэрмiноўку. 

Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў карысталася магчымасць адразу аформіць пакупку. Дзякуючы зручным умовам растэрмiноўкі, многія госці свята пайшлі дадому з новай тэхнікай, скарыстаўшыся выгаднай прапановай адразу на месцы. 

Удзел у «Дажынках» дазволіў нам паспаборнічаць з кліентамі ў нефармальнай абстаноўцы, прадэманстраваць перавагі нашых паслуг і ўмацаваць сувязь з жыхарамі рэгіёну. Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» дзякуе ўсім гасцям свята і нагадвае, што заўсёды рады бачыць вас у сваіх офісах продажаў!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/981975