У Ганцавічах адкрыўся абноўлены офіс продажаў РУП «Белтэлекам»

14 кастрычніка пасля мадэрнізацыі адбылося ўрачыстае адкрыццё офіса продажаў РУП «Белтэлекам» у г. Ганцавічы. Абнаўленне офіса - гэта чарговы крок у рэалізацыі праграмы па павышэнні якасці кліенцкага сэрвісу, закліканы зрабіць сучасныя паслугі сувязі яшчэ больш даступнымі і камфортнымі для кожнага абанента.
У абноўленым памяшканні кліентаў сустракае ўтульная і прасторная зала, абсталяваная сучаснымі працоўнымі месцамі. Цэнтральным элементам стала вялікая вітрына, дзе прадстаўлены шырокі асартымент тэхнікі і электронікі, якую можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў.
Цяпер абаненты ў адным месцы могуць не толькі заключыць дагавор на любыя паслугі сувязі ад РУП «Белтэлекам», але і атрымаць комплексную кансультацыю па ўсіх пытаннях, што тычацца паслуг сувязі або тавараў.
У цырымоніі адкрыцця абноўленага офіса разам з калектывам прыняла ўдзел ганаровы госць – намеснік старшыні Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Алёна Юр'еўна Бараноўская.
Мы чакаем вас у нашым новым офісе і будзем рады дапамагчы ў вырашэнні любых пытанняў, звязаных з тэлекамунікацыйнымі паслугамі, а таксама падабраць тавар у растэрміноўку.
Чакаем Вас па адрасе:
г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, дом 6.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/982109