Абвешчаны пераможцы штогадовага абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2024 годзе!
Сёння ў Віцебскім аблвыканкаме на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў начальнік Полацкага ЗВЭС Аляксандр Сушко атрымаў падзяку з рук губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Субоціна:
"За высокі ўзровень культуры аховы працы і ўвагу да пытанняў бяспекі, прафілактыкі прафесійных захворванняў і траўматызму на працоўных месцах у 2024 годзе ў Полацкім ЗВЭС".
- Штогод асабіста ўручаю прэміі, каб лішні раз зрабіць акцэнт, наколькі гэта вельмі важна і вельмі трэба, таму што асноўнае –захаванне здароўя і жыцця нашых грамадзян, і, вядома ж, захаванне высокакваліфікаваных рабочых на сваіх месцах, каб яны максімальна прыносілі карысць сабе і нашай краіне, - падкрэсліў Аляксандр Субоцін, звяртаючыся да пераможцаў агляду-конкурсу.
- Вялікі дзякуй і нізкі паклон за вашу працу ў гэтым сегменце, за праведзены шлях.
Віншуем нашых калег!