"Белтэлекам" у Віцебску на "Зялёным марафоне"!

Ключавыя падзеі вялікага свята разгарнуліся 30 мая ў парку Пераможцаў і яго ваколіцах.

Сотні ўдзельнікаў і гасцей, тры асноўныя забегі, унікальныя намінацыі і музычныя падарункі.

Этапы забегаў:
- дзеці 6-9 гадоў - адкрылі старт
- школьнікі 10-13 гадоў
- удзельнікі ад 14 гадоў і старэй — дыстанцыя 4,2 км супраць 420 м у малодшых.

Маршрут для дарослых пралягаў па гістарычнай частцы Віцебска - бег з выглядам на славутасці!

Жаданне пазмагацца за перамогу выказалі і нашы калегі Наталля Веціорац, інжынер-праекціроўшчык групы па праектаванні станцыйных збудаванняў АКП з сынамі Дзмітрыем і Антонам, і Аляксандр Панцелееў, інжынер электрасувязі групы па абслугоўванні і рамонце канцавых АУ.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/986218