ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ! Працягваем знаёміць вас з выдатнымі супрацоўніцамі Віцебскага філіяла " Белтэлекам"
Багданава Ульяна - інжынер электрасувязі ўчастка тэхнічнай падтрымкі абанентаў (служба 123).
Ульяна адданаясваёй прафесіі: у сферы сувязі яна працуе з 2006 года! Кожны дзень дапамагае сотням абанентаў аператыўна вырашаць тэхнічныя пытанні і не толькі.
Дарэчы, сувязь для Ульяны-справа па-сапраўднаму сямейная. У адным аддзеле з ёй, плячом да пляча, працуе яе муж.
Працяг дынастыі
Ульяна-выдатная мама дваіх дзяцей. Сёлета ў сям'і адбылася знакавая падзея: сын Улад паступіў у Віцебскі філіял установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі». А гэта значыць, што прафесійная дынастыя сувязістаў ўпэўнена працягваецца!
Рэцэпт гармоніі і натхнення
Як сумяшчаць адказную працу і заставацца яркай жанчынай? Ульяна ведае сакрэт:
- Актыўнасць: рэгулярна трэніруецца ў трэнажорнай зале.
- Утульнасць: любіць рыхтаваць і радаваць блізкіх кулінарнымі шэдэўрамі.
- Прыгажосць: прафесійна захапляецца развядзеннем хатніх кветак.
Увесь вольны час вялікая і дружная сям'я Ульяны праводзіць разам. Яны збіраюцца з бабулямі і дзядулямі ў бацькоўскай хаце на прыродзе, дзе аднаўляюць сілы і дораць адзін аднаму цяпло.
Ганарымся такімі натхняльнымі, таленавітымі і адданымі справе жанчынамі ў нашай камандзе!