Свята ведаў прыходзіць у дамы: "Белтэлекам" і аддзел па адукацыі падтрымалі шматдзетныя сем'і Віцебска!

Напярэдадні навучальнага года кіраўніцтва Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам " сумесна з аддзелам па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска зладзілі сапраўднае свята для вялікіх і дружных сем'яў.

Як гэта было?
Сям'я Ганны Караваевай.
Мама - індывідуальны прадпрымальнік у б'юці-сферы-выхоўвае пецярых дзяцей. Старэйшая дачка Лізавета ўжо дарослая, а чацвёра малодшых сыноў — актыўныя і спартыўныя хлапчукі, якія на ўсю моц рыхтуюцца да школы. Госці ўручылі сям'і робат-пыласос, міксер, канцылярыю і салодкія наборы.
Сям'я Мудравых.
У гэтай сям'і растуць тры выдатныя дочкі: Аліна, Дамініка і Эмілія. Мама Таццяна Анатольеўна працуе ў РКЦ № 4, а тата - Юрый Валянцінавіч — кантралёр у «Віцебскэнерга». Для дзяўчынак падрыхтавалі карысныя падарункі, якія дапамогуць ім на выдатна пачаць новы навучальны год.

Больш падрабязна чытайце ў газеце "Віцьбічы": https://www.vitbichi.by/news/obshchestvo/mnogodetnye_semi_poluchili_pod…


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/node/987697