Аўтсорсінг ЦАВ
Аўтсорсінг ЦАВ - паслуга, якая дазваляе арганізаваць і падаць у карыстанне Заказчыку працоўныя месцы аператараў даведачна-інфармацыйнай службы на базе абсталявання Цэнтра абслугоўвання выклікаў РУП «Белтэлекам».
З дапамогай гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць прымаць тэлефонныя выклікі і аказваць даведачна-інфармацыйныя паслугі без неабходнасці закупкі спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу і яго абслугоўвання.
Аказанне паслугі «Аўтсорсінг ЦАВ» ўключае наступныя сэрвісы (ўключана ў кошт):
- стварэнне аддаленых працоўных месцаў аператараў з выдзяленнем карыстальніцкіх акаўнтаў (да 2 акаўнтаў на 1 працоўнае месца);
- прадастаўленне статыстычных даных;
- арганізацыя і эксплуатацыя канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка (з прадастаўленнем неабходнага канцавога абсталявання: ADSL і SDSL мадэмы, ONT);
- арганізацыя чаргі выклікаў з іх пераразмеркаваннем паміж аператарамі створанай службы.
За дадатковую плату Заказчыку могуць быць прадастаўленыя:
- паслугі па прадастаўленні разгорнутай статыстыкі працы службы;
- стварэнне IVR-меню па базавых схемах арганізацыі або галасавога паведамлення (прывітання), як з выкарыстаннем аўдыёзапісу Заказчака, так і па тэкстах Заказчыка.
| Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ) | |||
| Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года | |||
№ п/п | Найменне паслуг | Тарыф, рублёў | |
фізічныя асобы (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў), з улікам ПДВ | юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, без уліку ПДВ | ||
1 | SMS-рассылка, за кожнае адпраўленае заказчыкам SMS-паведамленне | 0,039 | 0,0312 |
1.1 | захаванне Альфа-імя, у месяц | 1,70 | 1,36 |
2 | Прыём і абслугоўванне выклікаў заказчыка з выкарыстаннем цэнтраў абслугоўвання выклікаў РУП "Белтэлекам", за хвіліну | - | 0,42 |
3 | Аўтсорсінг ЦАВ: | ||
3.1 | абаненцкая плата за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы, у месяц | - | 220,00 |
3.2 | запіс/перазапіс аднаго галасавога паведамлення для IVR-меню, за кожныя 30 секунд паведамлення | - | 13,00 |
3.3 | стварэнне аднаго элемента IVR-меню, за кожны элемент IVR-меню | - | 68,12 |
3.4 | прадастаўленне штомесячных разгорнутых статыстычных даных з перадачай па электроннай пошце, у месяц за кожную форму | - | 9,60 |
4 | Аўдыёінфармаванне, за факт дазвону | - | 0,0054 |
| ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення іпрымянення тарыфаў на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюццаз прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтраабслугоўвання выклікаў (ЦАВ), | |
1 | Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ). |
2 | У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ) для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з падаткам на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам. |
3 | Паслугі "SMS-рассылка" і "захаванне Альфа-імя" аказваюцца самазанятым фізічным асобам, якія аплачваюць падатак на прафесійны даход |
4 | У абаненцкую плату за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы ўключаны кошт канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка. |
5 | Пры арганізацыі новага лінейнага падключэння для аказання паслугі Аўтсорсінг ЦАВ (у рамках якога іншыя паслугі электрасувязі не аказваюцца) спаганяецца плата за прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу ў адпаведнасці з дзеючымі Тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія прадстаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. |
6 | Плата за захаванне Альфа-імя спаганяецца з карыстальнікаў паслугі ў выпадку адсутнасці адпраўленых SMS-паведамленняў за папярэдні месяц. |