Аўтсорсінг ЦАВ - паслуга, якая дазваляе арганізаваць і падаць у карыстанне Заказчыку працоўныя месцы аператараў даведачна-інфармацыйнай службы на базе абсталявання Цэнтра абслугоўвання выклікаў РУП «Белтэлекам». З дапамогай гэтай паслугі Заказчык мае магчымасць прымаць тэлефонныя выклікі і аказваць даведачна-інфармацыйныя паслугі без неабходнасці закупкі спецыяльнага праграмна-апаратнага комплексу і яго абслугоўвання. Аказанне паслугі «Аўтсорсінг ЦАВ» ўключае наступныя сэрвісы (ўключана ў кошт): - стварэнне аддаленых працоўных месцаў аператараў з выдзяленнем карыстальніцкіх акаўнтаў (да 2 акаўнтаў на 1 працоўнае месца); - прадастаўленне статыстычных даных; - арганізацыя і эксплуатацыя канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка (з прадастаўленнем неабходнага канцавога абсталявання: ADSL і SDSL мадэмы, ONT); - арганізацыя чаргі выклікаў з іх пераразмеркаваннем паміж аператарамі створанай службы. За дадатковую плату Заказчыку могуць быць прадастаўленыя: - паслугі па прадастаўленні разгорнутай статыстыкі працы службы; - стварэнне IVR-меню па базавых схемах арганізацыі або галасавога паведамлення (прывітання), як з выкарыстаннем аўдыёзапісу Заказчака, так і па тэкстах Заказчыка. Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ)Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года№ п/пНайменне паслугТарыф, рублёўфізічныя асобы (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў), з улікам ПДВюрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, без уліку ПДВ1SMS-рассылка, за кожнае адпраўленае заказчыкам SMS-паведамленне0,0390,03121.1захаванне Альфа-імя, у месяц1,701,362Прыём і абслугоўванне выклікаў заказчыка з выкарыстаннем цэнтраў абслугоўвання выклікаў РУП "Белтэлекам", за хвіліну-0,423Аўтсорсінг ЦАВ: 3.1абаненцкая плата за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы, у месяц-220,003.2запіс/перазапіс аднаго галасавога паведамлення для IVR-меню, за кожныя 30 секунд паведамлення-13,003.3стварэнне аднаго элемента IVR-меню, за кожны элемент IVR-меню-68,123.4прадастаўленне штомесячных разгорнутых статыстычных даных з перадачай па электроннай пошце, у месяц за кожную форму-9,604Аўдыёінфармаванне, за факт дазвону-0,0054ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення іпрымянення тарыфаў на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюццаз прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтраабслугоўвання выклікаў (ЦАВ),1Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ).2У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ) для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з падаткам на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.3Паслугі "SMS-рассылка" і "захаванне Альфа-імя" аказваюцца самазанятым фізічным асобам, якія аплачваюць падатак на прафесійны даход4У абаненцкую плату за адно аддаленае працоўнае месца аператарскай службы ўключаны кошт канала сувязі па IP-пратаколу паміж абсталяваннем РУП "Белтэлекам" і абсталяваннем Заказчыка.5Пры арганізацыі новага лінейнага падключэння для аказання паслугі Аўтсорсінг ЦАВ (у рамках якога іншыя паслугі электрасувязі не аказваюцца) спаганяецца плата за прадастаўленне ў карыстанне каналаў доступу ў адпаведнасці з дзеючымі Тарыфамі на паслугі электрасувязі агульнага карыстання, якія прадстаўляюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.6Плата за захаванне Альфа-імя спаганяецца з карыстальнікаў паслугі ў выпадку адсутнасці адпраўленых SMS-паведамленняў за папярэдні месяц. Друк