Паслуга ISDN (2B+D) | Белтелеком

Паслуга ISDN (2B+D)

Сетка ISDN (Integrated Service Digital Network) - лічбавая сетка, якая забяспечвае цалкам лічбавыя злучэнні паміж аканечнымі прыладамі для падтрымання шырокага спектру маўленчых і інфармацыйных паслуг.

  1. лічбавая тэлефанія
  2. відэатэлефанія
  3. аддалены доступ
  4. камутаваны (беспарольны, парольны) або некамутаваны (паўпастаяннае ISDN-злучэнне з Інтэрнэт) доступы ў Інтэрнэт
  5. высокая хуткасць і надзейнасць перадачы інфармацыі на хуткасці да 128 Кбіт/сек або адначасовая работа ў сетцы Інтэрнэт з хуткасцю 64 Кбіт/сек і размова па тэлефоне
  6. перадача даных
  7. відэаканферэнцыі
  8. падключэнне відэатэлефонаў або камп'ютараў, на якіх усталяваны відэапраграмы, да сеткі ISDN дазваляе адначасова перадаваць аўдыя-і відэаданыя паміж тэрміналамі абанентаў
  9. лічбавая факсімільная сувязь
  10. дадатковыя віды абслугоўвання (ДВА) ISDN

Кожнаму чалавеку, незалежна ад таго спецыяліст гэта, які працуе дома, ці сеткавы адміністратар буйной арганізацыі, неабходна магчымасць перадаваць маўленчыя, лічбавыя і відэаданыя па тэлефонных лініях хутка і танна. Пералічаныя вышэй магчымасці ISDN дазваляюць шырока выкарыстоўваць тэхналогію ў самых розных галінах сучаснага жыцця. Выкарыстоўваючы ўсяго толькі адну  абаненцкую лінію, магчыма тэлефанізаваць невялікі офіс, або рэалізаваць у сябе дома яшчэ адзін тэлефон, што дасць магчымасць не прапусціць важны званок, калі дзіця "знаходзіцца" у сетцы Інтэрнэт, і пазбавіць ад неабходнасці адказваць на званкі, адрасаваныя, напрыклад, вашаму сыну.

Сетка ISDN спалучае ў сабе магчымасці як звычайнай сеткі, так і сеткі перадачы даных. Аднак у сетцы ISDN, пры наяўнасці адпаведнага тэрмінальнага абсталявання, практычна ўсе паслугі прадастаўляюцца з больш высокай якасцю.

ISDN забяспечвае, перш за ўсе, надзейную сувязь, захаваную ад электрычных перашкод і цяжкадаступную для падслухоўваючых прылад. Акрамя прымянення ISDN у якасці звычайнага сродка тэлефоннай сувязі, лічбавая тэхналогія перадачы сігналаў з'яўляецца ідэальнай сістэмай для многіх прадпрыемстваў і фірмаў у тым, што датычыцца работы з аддаленымі карыстальнікамі, а таксама для арганізацыі эфектыўнага доступу ў Інтэрнэт, арганізацыі відэаканферэнцый і г.д. Акрамя таго, важна, што у сетцы ISDN прымяняецца пасекундная тарыфікацыя размоў, што дазваляе істотна эканоміць.

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ ISDN (2B+D),
ЯКІЯ АКАЗВАЮЦЦА ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАМ

Уводзяцца з 8 красавiка 2025 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў

1Прадастаўленне доступу да сеткі электрасувязі агульнага карыстання па тэхналогіі ISDN (2B + D), за кожную абаненцкую лінію ствараемай серыі адначасова27,20
2Перастаноўка адной канцавой абаненцкай прылады: 
2.1у адным памяшканні9,50
2.2у адным будынку30,00
2.3у іншы будынак36,50
3Пераафармленне абанемента (змена рэквізітаў), аднаразова за факт унясення змяненняў незалежна ад колькасці абаненцкіх нумароў у абанента13,00
4Аднаўленне права карыстання абаненцкім нумарам (тэлефонам)3,92
5Абанементная плата ў месяц, за кожную абаненцкую лінію ствараемай серыі:9,70
5.1Пры ўстаноўцы NT+2ав замест NTBA дадаткова да абанементнай платы спаганяецца, у месяц:2,75
6Пачасовая плата (пачасовая плата спаганяецца звыш абанементнай платы), за хвіліну: 
6.1прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў0,0105
6.2прадастаўленне міжгародніх тэлефонных злучэнняў у межах рэспублікі0,0200
6.3прадастаўленне міжнародных тэлефонных злучэнняўспаганяецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на паслугі па прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам стацыянарнай сеткі электрасувязі агульнага карыстання
6.4прадастаўленне тэлефонных злучэнняў пры выхадзе да абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязіажыццяўляецца па тарыфах па прадастаўленні тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі пры выхадзе да абанентаў іншых Аператараў электрасувязі
6.5прадастаўленне даведачна-інфармацыйных паслугіспаганяецца ў адпаведнасці з дзейнымі тарыфамі на даведачна-інфармацыйныя паслугі
6.6плата за мясцовае тэлефоннае злучэнне спаганяецца за ўсе тэлефонныя злучэнні, за выключэннем злучэнняў да экстранных службаў 
6.7тарыфікацыя для абанентаў ISDN пасекундная, акругленне сум ажыццяўляецца пры выстаўленні рахунку. 
6.8звыш платы за прадастаўленыя тэлефонныя злучэнні бярэцца 1,5 працэнта за кожную размову. 
6.9размовы ў абумоўлены дагаворам час аплачваюцца па тэрміновым тарыфе ў двухразовым памеры 
7Дадатковыя паслугі 
7.1Фарміраванне і падтрымка праграмным шляхам пашыранай колькасці нумароў для ISDN абанента за кожны дадатковы нумар, а таксама за праграмаванне на станцыі рэжыма РВХ (офісная станцыя) і серыйнага нумара незалежна ад колькасці нумароў у серыі: 
7.1.1аднаразова11,30
7.1.2у месяц6,80
7.2Змена катэгорыі абанента4,96
7.3Замена нумара тэлефона па ініцыятыве абанента9,20
7.4За адваротнае падключэнне пры несвоечасовай аплаце паслуг і іншых парушэннях, а таксама пры адключэннях па ініцыятыве абанента.2,70
7.5Пры адключэннях за несвоечасовую аплату паслуг і іншыя парушэнні абанементная плата спагняецца ў поўным аб'еме за ўвесь час адключэння. 
7.6Камплекты канцавых прылад NTBA і NT+2ав з'яўляюцца маемасцю прадпремства сувязі 
7.7Падключэнне на адзін інтерфейс (2В+D) двух абанентаў: 
7.7.1установачная плата для кожнага абанента13,00
7.7.2абанементная плата4,85
7.7.3пачасовая плата па кожным В-каналеп.6
7.8Блок NTBA устанаўліваецца ў аднаго з абанентаў па ўзаемнай згодзе двух бакоў 
7.9Пры прадастаўленні абанентам ISDN (2B+D) дадатковай паслугі Clip (Ідэнтыфікацыя лініі выклікаючага абанента) плата не спаганяецца 
7.10Прадастаўленне дэталізацыі злучэнняў за праведзеныя размовыспаганяецца па тарыфах на паслугу "Прадастаўленне даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам"
7.11Тарыфы на паслугі ISDN (2B + D), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам. 
 Заўвагі. 
1Аплата за прадастаўленне дэталізацыі злучэнняў за праведзеныя размовы бярэцца па тарыфах на паслугу "Прадастаўленне даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам". 
2Тарыфы на паслугі ISDN (2B + D), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам. 
Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка