Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакеты паслуг электрасувязі1Гэтая Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на пакеты паслуг электрасувязі.2У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на пакеты паслуг электрасувязі, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з падаткам на дабаўленую вартасць у памеры 25 працэнтаў, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.3Пакеты паслуг электрасувязі прадастаўляюцца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.4Пры адсутнасці ў абанента доступу да стацыянарнай сеткі электрасувязі для падключэння пакета паслуг абанент адначасова аплачвае кошт арганізацыі доступу да сеткі стацыянарнай электрасувязі з выкарыстаннем канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала). Пры падключэнні да пакетаў паслуг электрасувязі плата за прадастаўленне доступу да інтэрактыўнага, эфірнага лічбавага тэлебачання ZALAтм (аднаразовая) не спаганяецца. Пры падключэнні да пакетаў паслуг электрасувязі на базе сеткі LTE плата за прадастаўленне доступу не спаганяецца.5Парадак прадастаўлення паслуг у пакетах вызначаецца з дзеючымі Правіламі і парадкамі аказання паслугі электрасувязі. Плата і тарыфікацыя паслуг, якія не ўключаны ў пакет паслуг электрасувязі (выхад на сотавыя, міжнародныя, выхад на даведачныя службы і інш), праводзіцца на аснове дзеючых тарыфаў на названыя паслугі.6Доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi па тарыфным плане «Свабодны Wi-Fi» без спагнання дадатковай платы прадастаўляецца ў рамках пакетаў паслуг: «ЯСНА 35», «ЯСНА 35 плюс», «ЯСНА 35 Дом + Дача», «ЯСНА 50 SMART», «ЯСНА 50 Прома», «ЯСНА 100 Прома», «ЯСНА 75», «ЯСНА 75 Плюс», «ЯСНА 100», «ЯСНА 100 SMART», «ЯСНА 100 SMART Відэакантроль», «ЯСНА 100 Відэакантроль», «ЯСНА 100 Дом + Дача», «ЯСНА Лайт», «ЯСНА Кіно», «ЯСНА Кіно +», «ЯСНА 100 + Кіно».7Для пакетаў паслуг электрасувязі лінеек «ЯСНА», «Сямейны» абаненцкая плата за тэлефон звыш кошту пакета не спаганяецца.8З абанентаў пакетаў паслуг «Оптымум», «Оптымум плюс», «Універсал», «Экспрэс лайт», «Экспрэс», «Супер экспрэс», лінеек «ЯСНА» і «Сямейны», у склад якіх уключаны паслугі інтэрактыўнага тэлебачання, пры прадастаўленні доступу да інтэрактыўнага тэлебачання на дадатковых ТБ-прыёмніках, звыш уключаных у пакет, спаганяецца плата за дадатковыя ТБ-прыёмнікі ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALAтм. Для абанентаў пакетаў лінеек «ЯСНА» і «Сямейны», у склад якіх уключаны паслугі інтэрактыўнага тэлебачання, плата за дадатковы ТБ-прыёмнік (звыш уключанага ў пакет) спаганяецца з прымяненнем каэфіцыента 0,8 да ўстаноўленага тарыфу.9Плата за настройку сеткі Wi-Fi для абанентаў пакетаў паслуг электрасувязі спаганяецца ў рамках паслугі «Аднаўленне доступу да паслуг, уключаных у пакет паслуг электрасувязі на працоўным месцы абанента». Пры настройцы сеткі Wi-Fi адначасова з першасным падключэннем да пакета паслугі плата не спаганяецца.10Для абанентаў пакетаў паслуг электрасувязі прадастаўляецца паслуга «Турба кнопка» пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці ў рамках паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм). Для абанентаў пакетаў паслуг электрасувязі прадастаўляюцца дадатковыя паслугі Фільтрацыя трафіку: «Бацькоўскі кантроль», паслугі антывіруснай абароны з дапамогай праграмных прадуктаў, «Павышэнне дасведчанасці ў галіне інфармацыйнай бяспекі», якія аказваюцца на базе платформы ASAP у рамках паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byflyтм).11Дадатковая паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне тэлевізійнай прыстаўкі Smart Zala» парадастаўляецца абанентам пакетаў паслуг з уключанай паслугай інтэрнэт-тэлебачанне ZALA.12Для пакетаў паслуг электрасувязі «Эканом», «Універсал» прадастаўленне паслуг тэлефоннай сувязі (абаненцкая плата, аплата хвілін мясцовых тэлефонных злучэнняў звыш улічаных у пакеце, выхад на даведачныя службы і інш.) ажыццяўляецца на аснове дзеючай дамовы на аказанне паслуг электрасувязі. У пакетах паслуг «Эканом», «Універсал» нявыкарыстаная на працягу каляндарнага месяца колькасць хвілін тэлефонных злучэнняў, якія прадастаўляюцца па ўмовах пакета, на наступны каляндарны перыяд не пераносіцца.13Блакіроўка доступу да Пакетаў паслуг электрасувязі фізічным, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам ажыццяўляецца згодна з Парадкам аказання паслуг у складзе пакетаў.Добраахвотная блакіроўка (без спагнання платы) прадастаўляецца тэрмінам на 15 ці 30 каляндарных дзён. Сумарны час прадастаўлення добраахвотнай блакіроўкі не павінен перавышаць 30 каляндарных дзён за год.Платная блакіроўка паслуг прадастаўляецца на 15, 30, 45, 90 каляндарных дзён. Сумарны час карыстання паслугай платнай блакіроўкі не павінен перавышаць 90 каляндарных дзён за год.14Звыш платы за аднаўленне доступу не спаганяецца плата за выклік прадстаўніка прадпрыемства для выканання дадатковых работ.15Пры прадастаўленні пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт (byfly) юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам у складзе пакетаў паслуг электрасувязі прадастаўляецца дадатковая паслуга «Забеспячэнне бяспекі сеткавага трафіка паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт». Плата спаганяецца з 02.02.2021 года. Пры прадастаўленні дадатковага сэрвісу «Забеспячэнне бяспекі сеткавага трафіку» па наборы фільтраў № 8, што прымяняюцца, плата спаганяецца ў адпаведнасці з падпунктам 8.3.1 «Бацькоўскі кантроль стандартны».17Пакет паслуг «ЯСНА Сацыяльны» прадастаўляецца інвалідам усіх груп; сем'ям, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; шматдзетным сем'ям; дзіцячым дамам сямейнага тыпу; воінам-інтэрнацыяналістам; ветэранам ВАВ.18Блакіроўка на тэрмін 180 дзён можа быць прадастаўлена абанентам пакетаў лінейкі «ЯСНА» за выключэннем пакета «ЯСНА лайт» пры выкананні наступных умоў:- пакет, на які афармляецца паслуга блакіроўкі, падключаны ў дачным кааператыве, садовым таварыстве, сельскім населеным пункце;- на гэтага ж абанента аформлена падключэнне да любога пакета РУП «Белтэлекам» па гарадскім адрасе, гэта значыць сезоннае падключэнне павінна быць другім;- на асабовым рахунку сезоннага пакета ёсць грашовыя сродкі ў памеры, дастатковым для аплаты паслуг блакіроўкі;- баланс асабовага рахунку асноўнага («гарадскога») падключэння на момант падключэння блакіроўкі павінен быць станоўчым.Па жаданні абанента магчымае датэрміновае аднаўленне доступу да паслуг, у гэтым выпадку нявыкарыстаныя дні не вяртаюцца і сэрвіс лічыцца аказаным у поўным аб'ёме.Заказ паслуг платнай блакіроўкі на тэрмін 180 дзён можа быць здзейснены не больш за адзін раз у каляндарным годзе. Пры наяўнасці ў абанента выкарыстаных у гэтым каляндарным годзе сэрвісаў блакіроўкі на іншыя перыяды, блакіроўка на 180 дзён не аказваецца. Пры наяўнасці ў абанента выкарыстанай блакіроўкі на тэрмін 180 дзён, блакіроўкі на іншыя перыяды (15, 30, 45 і 90 дзён) у гэтым каляндарным годзе таксама не дапускаюцца.19Паслуга «Крэдыт даверу» па падпункце 9 прадастаўляецца абанентам пры падключэнні на тарыфныя планы з хуткасцю перадачы даных на прыём больш або роўна 200 Мбіт/с або на тарыфныя планы з хуткасцю перадачы даных на прыём 100 Мбіт/с, з уключанымі ў пакетную прапанову дадатковымі паслугамі і сэрвісамі (доступ да анлайн-кінатэатраў, паслуга «Відэакантроль»)20Для новых і дзеючых абанентаў пакетаў паслуг з хуткасцю доступу ў сетку Інтэрнэт 200 Мбіт/с і больш, дадаткова можа прадастаўляцца (без спагнання дадатковай платы) кантролер КА-001 (ПЮРК.464428.020), пры ўмове, што абаненту выдадзены аднадыяпазонны тэрмінал OLT. Магчымасць прадастаўлення кантролера вызначаецца наяўнасцю ў распараджэнні філіяла адпаведнага абсталявання. На адно абаненцкае падключэнне выдзяляецца не больш за аднаго кантролера.21Пры аказанні пакетаў паслуг з паслугай Інтэрнет-тэлебачанне (SMART ZALA) з уключанай у склад пакета паслугай прадастаўлення прыстаўкі, прыстаўка прадастаўляецца па жаданні абанента. Са згоды абанента прыстаўка можа не прадастаўляцца.22Пакет паслуг "Бізнес-кейс 10 Адукацыя" прадастаўляецца установам адукацыі, падлучаным па тэхналогіі PON. Тэлевізійная прыстаўка ў склад пакета паслуг "Бізнес-кейс 10 Адукацыя" не ўваходзіць і прадастаўляецца за дадатковую плату. Друк