Аб кампаніі | Белтелеком

Аб кампаніі

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам – вядучы тэлекамунікацыйны аператар Рэспублікі Беларусь, які забяспечвае ўстойлівае функцыянаванне і развіццё сучаснай інфраструктуры электрасувязі па ўсёй тэрыторыі краіны.

Кампанія прадастаўляе поўны спектр паслуг сувязі для дзяржаўных органаў, карпаратыўных кліентаў і насельніцтва. «Белтэлекам» дасягнуў значных вынікаў ва ўсіх ключавых сферах дзейнасці, стаўшы лідэрам у аказанні паслуг доступу ў інтэрнет, тэлебачання, відэакантролю і іншых. Прадпрыемства стварыла трывалы падмурак для цыфравізацыі эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчых і бізнес-працэсаў, паляпшэння якасці жыцця людзей.

«Белтэлекам» вядзе сваю гісторыю з 3 ліпеня 1995 года, калі быў утвораны як рэспубліканскае дзяржаўнае аб'яднанне – РА «Белтэлекам». 1 жніўня 2004 года аб'яднанне пераўтворана ў сучасную арганізацыйна-прававую форму – рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі. У ходзе стратэгічнай рэарганізацыі ў склад прадпрыемства ўвайшлі рэспубліканскія унітарныя прадпрыемствы электрасувязі «Брэстаблтэлекам», «Віцебскаблтэлекам», «Гомельаблтэлекам», «Гроднааблтэлекам», «Мінскаблтэлекам», «Магілёўаблтэлекам», «Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыя», якія пасля сталі філіяламі і вытворчасцямі адзінага аператара сувязі рэспубліканскага маштабу.

Сучасная структура РУП «Белтэлекам» уключае дзевяць філіялаў, два цэнтры і дзве вытворчасці ў складзе галаўнога падраздзялення.

Філіялы «Белтэлекам»:

  • Брэсцкі;
  • Віцебскі;
  • Гомельскі;
  • Гродзенскі;
  • Магілёўскі;
  • Мінскі;
  • Мінская гарадская тэлефонная сетка;
  • Радыё, тэлебачанне і сувязь;
  • Дапаможная сельская гаспадарка.

Міжнародны цэнтр камутацыі.

Цэнтр кібербяспекі.

Вытворчасці ў складзе галаўнога падраздзялення:

 

  • Інфармацыйна-разліковы цэнтр;
  • Мінская тэлефонна-тэлеграфная станцыя.

За гады працы на тэлекамунікацыйным рынку прадпрыемства прайшло шлях ад аналагавых тэхналогій да сучаснай лічбавай экасістэмы. Накоплены досвед і экспертыза дазволілі пашырыць кампетэнцыі, сферы дзейнасці і падаць новыя магчымасці і высокі ўзровень сэрвісу для кліентаў. Маштабная трансфармацыя і рост кампаніі сталі асновай для рэбрэндынгу, які закрануў не толькі візуальны складнік, але і місію, філасофію і ўнутраныя працэсы. Прэзентацыя абноўленага лагатыпа і фірмовага стылю адбылася ў 2025 годзе, напярэдадні 30-годдзя РУП «Белтэлекам».

Лагатып «Белтэлекам» складаецца з двух элементаў: знака і назвы брэнда. Выкарыстоўваецца і скарочаная версія лагатыпа.

 

Логотип «Белтелеком» состоит из двух элементов

Знак лагатыпа ўяўляе сабою ўнікальны знак: гэта стылізаваная спіраль ДНК у спалучэнні з працэсам сталага развіцця. Знак адлюстроўвае сувязь паміж пакаленнямі, індывідуальнасць і сталае імкненне да дасканаласці.

ДНК в сочетании с процессом постоянного развития

Слоган «Твой аператар. Твае магчымасці» падкрэслівае кліентаарыентаваны падыход кампаніі.

Місія – ствараць новую тэхналагічную рэальнасць з клопатам аб кожным.

Філасофія грунтуецца на шматгадовым вопыце і экспертнасці ў сферы тэхналогій і тэлекамунікацый, што дае магчымасць дакладна вызначаць актуальныя паслугі і прадукты, якія садзейнічаюць паляпшэнню якасці жыцця кліентаў.

Каштоўнасці: кампетэнтнасць, кліентацэнтрычнасць, адказнасць, цыфравізацыя.

Кампанія ўпэўнена займае флагманскія пазіцыі, прапануючы абанентам больш за 100 паслуг і развіваючы паспяховыя брэнды. У партфелі аператара – як правераныя часам рашэнні, так і інавацыйныя сэрвісы.

byfly

byfly – ключавым у філасофіі папулярнага брэнда стала слова «лёгка». byfly прапануе правадной і бесправадны доступ у сетку Інтэрнэт для камфортнага выкарыстання дома ці ў офісе. Абанентам гандлёвай маркі byfly даступна шырокая лінейка тарыфных планаў.

zala

Брэнд ZALA аб'ядноўвае інтэрактыўнае, эфірнае і інтэрнэт-тэлебачанне. Інтэрактыўнае ТБ дазваляе кіраваць тэлеканаламі – ставіць на паўзу, перамотваць, праглядаць архіўныя перадачы. Эфірнае тэлебачанне забяспечвае лічбавую якасць нават у выдаленых раёнах, а са SMART ZALA тэлепраграмы і інтэрактыўныя функцыі даступныя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт.

ЯСНА

Пакеты паслуг «ЯСНА» аб'ядналі для абанентаў сеткі GPON безлімітны інтэрнэт, лічбавае тэлебачанне і тэлефонную сувязь. У 2016 годзе лінейка «ЯСНА» стартавала з інтэрнэтам у 10 Мбіт/с, а ў цяперашні час абанентам даступныя тарыфы з хуткасцю інтэрнэту да 500 Мбіт/с. Тры асноўныя паслугі можна дапоўніць «Відэакантролем», доступам да анлайн-кінатэатраў і іншымі сэрвісамі. Набываць паслугі ў пакеце з адзіным рахункам зручней і больш выгадна, чым аплачваць па асобнасці.

На меднай сетцы наборы з некалькіх паслуг прадстаўлены тарыфнымі планамі лінейкі «Сямейны».

ЯСНАе ТV

«ЯСНАе ТV» – кругласутачны тэлевізійны канал РУП «Белтэлекам» у фармаце Full HD. Тэлеканал адыгрывае важную ролю ў інфармацыйнай і ідэалагічнай рабоце, дапамагае фарміраваць імідж галіны і павышаць давер да лічбавых працэсаў, знаёміць аўдыторыю са светам тэлекома, інавацый і сучасных тэхналогій. У праграме – уласныя праекты, рэйтынгавыя фільмы і серыялы, эксклюзіўныя спартыўныя трансляцыі.

Видеоконтроль

«Відэакантроль» – гэта сістэма выдаленага маніторынгу ў рэжыме 24/7. Запатрабавана на розных аб'ектах: ад шматкватэрных ці прыватных дамоў да офісных памяшканняў і вытворчых тэрыторый. Карыстальнік атрымлівае доступ да відэаінфармацыі з камер у рэжыме рэальнага часу ці да запісаў архіва. Паслуга прапануецца «пад ключ» – ад праекта да поўнай рэалізацыі, уключаючы прадастаўленне неабходнага абсталявання і тэхнічнай падтрымкі.

Evika!

Evika! – сетка электразарадных станцый, якую РУП «Белтэлекам» актыўна развівае з 2022 года. Evika! займае другое месца па колькасці ЭЗС у цэлым па краіне і першае месца па колькасці ЭЗС пераменнага току. Станцыі Evika! размешчаны ва ўсіх абласцях Беларусі, і геаграфія праекта пастаянна пашыраецца. Вэб-дадатак Evika! дазваляе аплаціць зарадную сесію, даведацца пра яе тэхнічныя параметры, знайсці бліжэйшую ЭЗС на карце і пракласці да яе маршрут.

BELTELECOMshop

BELTELECOMshop – інтэрнэт-сайт і гандлёвыя афлайн-пляцоўкі, дзе прадстаўлены шырокі асартымент тэхнікі ад вядучых айчынных і сусветных вытворцаў. Абаненты РУП «Белтэлекам» могуць набыць тавары на ўмовах выгаднай растэрміноўкі да 24 месяцаў.

Мой Город

«Мой Горад» – мабільны дадатак, які аб'ядноўвае паслугі дзяржаўных і прыватных арганізацый канкрэтнага населенага пункта. З яго дапамогай мясцовыя жыхары могуць не толькі атрымліваць інфармацыю, але і вырашаць паўсядзённыя задачы: запісвацца на прыём ва ўстановы, замаўляць паслугі і г.д. Просты і зразумелы інтэрфейс робіць дадатак зручным для ўсіх карыстальнікаў. Даступна для запампоўкі на асноўных платформах.

Ого!Кино

«Ого!Кіно» – відэасэрвіс РУП «Белтэлекам», які аб'ядноўвае доступ да такіх папулярных анлайн-кінатэатраў, як AMEDIATEKA, START, Іві Лайт і Wink Лайт. Гэта дзясяткі тысяч адзінак кантэнту на адной платформе па выдатным кошце: навінкі, рэйтынгавыя праекты і правераная класіка.

Сфера

«Сфера» – надзейная відэаканферэнцыя, якая дазваляе эфектыўна ўзаемадзейнічаць з супрацоўнікамі і партнёрамі, праводзіць нарады, перамовы, прэзентацыі.

«Воблачная АТС» – гэта сучасны падыход да арганізацыі офісных камунікацый. Рашэнне для тэлефанізацыі прадпрыемства не патрабуе набыцця дарагога абсталявання і праграмнага забеспячэння.

Надзейная лакальная сетка – аснова паспяховай працы любога офіса ці прадпрыемствы. «Белтэлекам» прапануе комплекснае рашэнне па стварэнні і абслугоўванні лакальных сетак, уключаючы поўны цыкл работ ад аналізу існуючай сеткавай інфраструктуры і стварэння пашпарта аб'екта да ўстаноўкі абсталявання і наступнага абслугоўвання.

У 2006 годзе на пляцоўцы МЦК РУП «Белтэлекам» быў пабудаваны першы ў Беларусі ЦАД. Сёння сетка Цэнтраў апрацоўкі даных забяспечвае надзейнае захоўванне даных, а рост попыту на паслугі стымулюе пастаяннае развіццё іх інфраструктуры.

«Белтэлекам» правёў маштабную мадэрнізацыю ліній электрасувязі і стварыў надзейную высакахуткасную інфраструктуру. Сучасныя сеткі на аснове тэхналогіі GPON сталі сапраўдным прарывам у хуткасці і якасці паслуг. Сёння ў эксплуатацыі – больш за 220 тыс. км. валаконна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС), штогод уводзяцца ў эксплуатацыю 6-7 тыс. км. Валаконна-аптычнымі лініямі сувязі забяспечаны ўсе гарады і сельскія населеныя пункты з больш чым 100 хатнімі гаспадаркамі. Падыход па ВАЛС маюць каля 90% населеных пунктаў з лікам хатніх гаспадарак ад 50. У планах – далейшае пашырэнне сучаснай сеткі GPON, у тым ліку па тэхналогіі 10 GPON.

Пастаянна праводзіцца работа па пашырэнні знешняга шлюза.

У найбольш наведваемых мясцінах беларускіх гарадоў, такіх як гасцініцы, спартыўныя комплексы, санаторыі, чыгуначныя і аўтавакзалы, гандлёвыя і выставачныя цэнтры, можна скарыстацца кропкамі доступу Wi-Fi ад «Белтэлекам».

Для зручнасці сваіх кліентаў «Белтэлекам» утрымлівае сетку офісаў продажаў на тэрыторыі ўсёй краіны.

«Белтэлекам» забяспечвае перадачу па каналах сувязі тэлевізійных і радыёвяшчальных праграм тэлерадыёкампаній, арганізоўвае падачу пазапланавых тэлевізійных перадач, «відэамастоў» і «відэаперагонаў» з месцаў правядзення мерапрыемстваў, ажыццяўляе эфірную трансляцыю тэлевізійнага і гукавога вяшчання.

Дзейнасць РУП «Белтэлекам» адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Практычна штогод падраздзяленні кампаніі прадстаўлены на Рэспубліканскай дошцы Пашаны, неаднаразова калектыў быў удастоены прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы, а ў 2025 годзе прадпрыемству пяты раз прысуджана Прэмія Урада за дасягненні ў галіне якасці.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка