Напрамкі развіцця ў галіне якасці

РУП «Белтэлекам» з'яўляецца найбуйнейшым аператарам электрасувязі, які працуе на рынку з 1995 года. На працягу гэтага часу РУП «Белтэлекам» чатыры разы (2004, 20102015 і 2021) і лаўрэатам Прэмii Урада Рэспублiкi Беларусь у галiне якасцi.

 

 

 

У мэтах пастаяннага ўдасканалення якасці аказваемых паслуг і павышэння задаволенасці спажыўцоў кампаніі ў РУП «Белтэлекам» з 2003 года была ўкаранёна і пастаянна ўдасканальваецца сістэма менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі. У снежні 2021 года кампанія паспяхова прайшла паўторную сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі патрабаванням стандарту СТБ ISО 9001-2015 «Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні».

 

Сістэма менеджменту якасці на аснове СТБ ISO 9001-2015 грунтуецца на сямі прынцыпах менеджменту якасці:

  • арыентацыя на спажыўца;
  • лідэрства;
  • прыцягненне персаналу;
  • працэсны падыход;
  • паляпшэнне;
  • прыняцце рашэнняў, заснаванае на сведчаннях;
  • менеджмент адносін.

У мэтах рэалізацыі місіі прадпрыемства, стратэгічных мэт прадпрыемства вышэйшым кіраўніцтвам вызначаны працэсы сістэмы менеджменту якасці (бізнес-працэсы), неабходныя для аказання паслуг электрасувязі.

За кожным працэсам сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства замацаваны ўладальнік працэсу, вызначаны яго абавязкі і паўнамоцтвы. Выконваецца перыядычнае ацэньванне працэсаў, уключаючы ацэнку рызык, для наступнага ўкаранення змен у мэтах паляпшэння працэсаў і дзейнасцi прадпрыемства ў цэлым.

У мэтах павышэння эфектыўнасці (прыбытковасці) дзейнасці прадпрыемства вышэйшым кіраўніцтвам укаранёны праектны прынцып інвестыцыйнай і камерцыйнай дзейнасці прадпрыемства (зацверджана канцэпцыя аб праектным прынцыпе работы).

Стратэгічныя задачы РУП «Белтэлекам»

Эканоміка рухаецца ў бок усё большай цыфравізацыі. Драйверам гэтай працы з'яўляецца Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады». Менавіта лічбавая, інавацыйная эканоміка задае доўгатэрміновы вектар развіцця нашай краіны, а значыць уваходзіць у стратэгічныя задачы вядучага аператара сувязі. РУП «Белтэлекам» сёння не проста знаёміць карыстальнікаў з магчымасцямі новых тэхналогій, але і выступае правадніком сучаснай тэлекамунікацыйнай індустрыі. Магутная інфраструктура электрасувязі, якую стварае прадпрыемства, дае магчымасць нарошчваць лічбавы патэнцыял ва ўсіх галінах дзейнасці і сацыяльнай сферы.

Працягваючы маштабную работу па будаўніцтве валаконна-аптычных ліній сувязі і цэнтраў апрацоўкі даных, прадпрыемства пастаянна ставіць новыя мэты. Так, у студзені 2022 года РУП «Белтэлекам» атрымала ліцэнзію на аказанне паслуг сотавай сувязі, а ў лютым прызначанае адзіным аператарам рэспублiканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Пры гэтым нязменнымі прыярытэтамі РУП "Белтэлекам" застаюцца якасць паслуг, надзейнае функцыянаванне інжынерных сістэм, павышэнне сэрвісу.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка