Паслуга ISDN (2B+D)

Сетка ISDN (Integrated Service Digital Network) - лічбавая сетка, якая забяспечвае цалкам лічбавыя злучэнні паміж аканечнымі прыладамі для падтрымання шырокага спектру маўленчых і інфармацыйных паслуг.

  1. лічбавая тэлефанія
  2. відэатэлефанія
  3. аддалены доступ
  4. камутаваны (беспарольны, парольны) або некамутаваны (паўпастаяннае ISDN-злучэнне з Інтэрнэт) доступы ў Інтэрнэт
  5. высокая хуткасць і надзейнасць перадачы інфармацыі на хуткасці да 128 Кбіт/сек або адначасовая работа ў сетцы Інтэрнэт з хуткасцю 64 Кбіт/сек і размова па тэлефоне
  6. перадача даных
  7. відэаканферэнцыі
  8. падключэнне відэатэлефонаў або камп'ютараў, на якіх усталяваны відэапраграмы, да сеткі ISDN дазваляе адначасова перадаваць аўдыя-і відэаданыя паміж тэрміналамі абанентаў
  9. лічбавая факсімільная сувязь
  10. дадатковыя віды абслугоўвання (ДВА) ISDN

Кожнаму чалавеку, незалежна ад таго спецыяліст гэта, які працуе дома, ці сеткавы адміністратар буйной арганізацыі, неабходна магчымасць перадаваць маўленчыя, лічбавыя і відэаданыя па тэлефонных лініях хутка і танна. Пералічаныя вышэй магчымасці ISDN дазваляюць шырока выкарыстоўваць тэхналогію ў самых розных галінах сучаснага жыцця. Выкарыстоўваючы ўсяго толькі адну  абаненцкую лінію, магчыма тэлефанізаваць невялікі офіс, або рэалізаваць у сябе дома яшчэ адзін тэлефон, што дасць магчымасць не прапусціць важны званок, калі дзіця "знаходзіцца" у сетцы Інтэрнэт, і пазбавіць ад неабходнасці адказваць на званкі, адрасаваныя, напрыклад, вашаму сыну.

Сетка ISDN спалучае ў сабе магчымасці як звычайнай сеткі, так і сеткі перадачы даных. Аднак у сетцы ISDN, пры наяўнасці адпаведнага тэрмінальнага абсталявання, практычна ўсе паслугі прадастаўляюцца з больш высокай якасцю.

ISDN забяспечвае, перш за ўсе, надзейную сувязь, захаваную ад электрычных перашкод і цяжкадаступную для падслухоўваючых прылад. Акрамя прымянення ISDN у якасці звычайнага сродка тэлефоннай сувязі, лічбавая тэхналогія перадачы сігналаў з'яўляецца ідэальнай сістэмай для многіх прадпрыемстваў і фірмаў у тым, што датычыцца работы з аддаленымі карыстальнікамі, а таксама для арганізацыі эфектыўнага доступу ў Інтэрнэт, арганізацыі відэаканферэнцый і г.д. Акрамя таго, важна, што у сетцы ISDN прымяняецца пасекундная тарыфікацыя размоў, што дазваляе істотна эканоміць.

ТАРЫФЫ НА ПАСЛУГІ ISDN (2B+D),
ЯКІЯ АКАЗВАЮЦЦА ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАМ

Уводзяцца з 16 красавіка 2024 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў

1 Прадастаўленне доступу да сеткі электрасувязі агульнага карыстання па тэхналогіі ISDN (2B + D), за кожную абаненцкую лінію ствараемай серыі адначасова 25,90
2 Перастаноўка адной канцавой абаненцкай прылады:  
2.1 у адным памяшканні 9,00
2.2 у адным будынку 28,50
2.3 у іншы будынак 34,90
3 Пераафармленне абанемента (змена рэквізітаў), аднаразова за факт унясення змяненняў незалежна ад колькасці абаненцкіх нумароў у абанента 12,40
4 Аднаўленне права карыстання абаненцкім нумарам (тэлефонам) 3,76
5 Абанементная плата ў месяц, за кожную абаненцкую лінію ствараемай серыі: 9,30
5.1 Пры ўстаноўцы NT+2ав замест NTBA дадаткова да абанементнай платы спаганяецца, у месяц: 2,65
6 Пачасовая плата (пачасовая плата спаганяецца звыш абанементнай платы), за хвіліну:  
6.1 прадастаўленне мясцовых тэлефонных злучэнняў 0,0105
6.2 прадастаўленне міжгародніх тэлефонных злучэнняў у межах рэспублікі 0,0200
6.3 прадастаўленне міжнародных тэлефонных злучэнняў спаганяецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на паслугі па прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам стацыянарнай сеткі электрасувязі агульнага карыстання
6.4 прадастаўленне тэлефонных злучэнняў пры выхадзе да абанентаў сетак сотавай рухомай электрасувязі ажыццяўляецца па тарыфах па прадастаўленні тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі пры выхадзе да абанентаў іншых Аператараў электрасувязі
6.5 прадастаўленне даведачна-інфармацыйных паслугі спаганяецца ў адпаведнасці з дзейнымі тарыфамі на даведачна-інфармацыйныя паслугі
6.6 плата за мясцовае тэлефоннае злучэнне спаганяецца за ўсе тэлефонныя злучэнні, за выключэннем злучэнняў да экстранных службаў  
6.7 тарыфікацыя для абанентаў ISDN пасекундная, акругленне сум ажыццяўляецца пры выстаўленні рахунку.  
6.8 звыш платы за прадастаўленыя тэлефонныя злучэнні бярэцца 1,5 працэнта за кожную размову.  
6.9 размовы ў абумоўлены дагаворам час аплачваюцца па тэрміновым тарыфе ў двухразовым памеры  
7 Дадатковыя паслугі  
7.1 Фарміраванне і падтрымка праграмным шляхам пашыранай колькасці нумароў для ISDN абанента за кожны дадатковы нумар, а таксама за праграмаванне на станцыі рэжыма РВХ (офісная станцыя) і серыйнага нумара незалежна ад колькасці нумароў у серыі:  
7.1.1 аднаразова 10,80
7.1.2 у месяц 6,50
7.2 Змена катэгорыі абанента 5,20
7.3 Замена нумара тэлефона па ініцыятыве абанента 8,80
7.4 За адваротнае падключэнне пры несвоечасовай аплаце паслуг і іншых парушэннях, а таксама пры адключэннях па ініцыятыве абанента. 2,70
7.5 Пры адключэннях за несвоечасовую аплату паслуг і іншыя парушэнні абанементная плата спагняецца ў поўным аб'еме за ўвесь час адключэння.  
7.6 Камплекты канцавых прылад NTBA і NT+2ав з'яўляюцца маемасцю прадпремства сувязі  
7.7 Падключэнне на адзін інтерфейс (2В+D) двух абанентаў:  
7.7.1 установачная плата для кожнага абанента 12,50
7.7.2 абанементная плата 4,26
7.7.3 пачасовая плата па кожным В-канале п.6
7.8 Блок NTBA устанаўліваецца ў аднаго з абанентаў па ўзаемнай згодзе двух бакоў  
7.9 Пры прадастаўленні абанентам ISDN (2B+D) дадатковай паслугі Clip (Ідэнтыфікацыя лініі выклікаючага абанента) плата не спаганяецца  
7.10 Прадастаўленне дэталізацыі злучэнняў за праведзеныя размовы спаганяецца па тарыфах на паслугу "Прадастаўленне даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам"
7.11 Тарыфы на паслугі ISDN (2B + D), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.  

 

Заўвагі.

 

1

Аплата за прадастаўленне дэталізацыі злучэнняў за праведзеныя размовы бярэцца па тарыфах на паслугу "Прадастаўленне даведачнай інфармацыі аб аказаных паслугах юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам".

 

2

Тарыфы на паслугі ISDN (2B + D), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам устаноўлены без падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам.

 

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/telephony/usluga-isdn-2bd