Таксафонная сувязь

Таксафон - гэта тэлефонны апарат, усталяваны ў месцах агульнага карыстання.

Публічны дагавор

Пералік адрасоў ўстаноўкі таксафонаў, у тым ліку з уваходнай сувяззю

Каб патэлефанаваць з таксафона скарыстайцеся паслугамі:

  • «Зручны званок з таксафона»Здыміце трубку і набярыце з таксафона бясплатны нумар 8 11, дачакайцеся адказу аператара, назавіце патрэбны нумар тэлефона (за выключэннем мабільных і міжнародных нумароў). Аператар злучыць Вас з гэтым нумарам пасля атрымання згоды таго, каму Вы тэлефануйце, аплаціць размову. Разлік робміць выкліканы абанент пры аплаце бягучага рахунку за паслугі сувязі, у які будзе ўключаны кошт тэлефоннага злучэння, якое праводзіцца з таксафона.
  • «Уваходная сувязь на таксафон»Папярэдне паведаміце тэлефонны нумар таксафона,указаны на таблічцы таксафона, абаненту, які будзе тэлефанаваць, дамоўцеся аб часе, і ў прызначаны час чакайце каля таксафона яго званка.
  • Пералік адрасоў ўстаноўкі таксафонаў, у тым ліку з уваходнай сувяззю.
  • Картачным рахункам (КР), Сэрвіснай тэлефоннай картай (СТК)Падключыце паслугу «Картачны рахунак» або купіце карту СТК. Зніміце трубку і набярыце з таксафона бясплатны нумар 176, дачакайцеся адказу аператара, назавіце PIN-код, пазначаны на карце або картачным рахунку, патрэбны нумар тэлефона (у тым ліку мабільны) альбо скарыстайцеся самастойна інструкцыяй, указанай на карце. Пры карыстанні паслугамі ўстаўляць карту ў картапрыёмнік таксафона не патрабуецца.
    Пры дапамозе КР і СТК Вы зможаце тэлефанаваць не толькі з таксафона, але і з любога стацыянарнага тэлефона (у тым ліку са свайго хатняга тэлефона) па прынцыпе перадаплаты - у працэсе размовы спісваюцца «прагавораныя» сумы. Картачны рахунак з'яўляецца папаўняемым аналагам СТК, г.зн. на гэты кошт можна пакласці грошы і працягваць карыстацца паслугай.

Перавагі КС і СТК:

  1. адзіны па Рэспубліке Беларусь скарочаны нумар доступу "176";
  2. 30-секундная тарыфікацыя;
  3. кругласутачная служба сэрвіснай падтрымкі (тэл.: 8 805 100 4444).

Перавагі ВСТК:

  1. Бескантактны спосаб атрымання паслугі;
  2. Карта не імянная. Карыстацца картай могуць усе члены сям'і (дома, на рабоце, у воінскай часці, бальніцы, санаторыі і інш.). Для гэтага трэба ведаць PIN-код карты;
  3. 30-секундная тарыфікацыя тэлефонных злучэнняў;
  4. Даступнасць паслугі 24/7;
  5. Тэрмін дзеяння віртуальнай карты - да 2-х гадоў.
Тарыфы на тэлефонныя злучэнні, якія праводзяцца з тэлефонных карт
Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года
№ п/п Найменне паслуг
Кошт 30 сек. (поўныя або няпоўныя) тэлефоннага злучэння па сэрвіснай карце (СТК) у тарыфных адзінках
з 06.00 да 23.00
з 23.00 да 06.00
2 Тэлефонныя злучэнні  ў сетцы РУП «Белтэлекам»
10
10
3 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі сетак сотавай рухомай электрасувязі
22
22
4 Тэлефоннае злучэнне з абанентамі, арганізаванымі на нумарацыі + 375740ХХХХХХХ
27
27
5 Даведачна-інфармацыйныя паслугі:
5.1 Даведка (інфармацыя), аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных і няпоўных дадзеных
137
267
5.2 Аўтаінфарматар Мінскай ГТС па нумары тэлефона 8-017 99ххх11:
5.2.1 ГарІнфаСэрвіс
160
160
6 Міжнароднае тэлефоннае злучэнне па тарыфных зонах:
6.1 СНД I
160
112
6.2 СНД II
208
147
6.3 СНД III
325
227
6.4 Еўропа I
183
128
6.5 Еўропа II
300
210
6.6 Еўропа III
193
137
6.7 СВЕТ I
208
104
6.8 СВЕТ II
520
260
6.9 СВЕТ III
792
553
6.10 СВЕТ IV
1 208
843
6.11 "Беларусь Дырэкт" для СТК
117
117
7 Кошт адной тарыфнай адзінкі ў рублях:
 
 
7.1 з улікам падатку на даданую вартасць
0,0015
7.2 без уліку падатку на даданую вартасць
0,0012
8 Плата пры злучэнні з экстранымі службамі не спаганяецца.
9 Прыналежнасць краіны да тарыфнай зоне вызначаецца згодна з зацверджаным пералікам краін прызначэння па тарыфных зонах пры прадастаўленні міжнародных тэлефонных злучэнняў абанентам сеткі электрасувязі агульнага карыстання.
10 Пры выхадзе з таксафона на абанентаў "Максіфон" плата спаганяецца як за міжгародняе тэлефоннае злучэнне.

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/private/telephony/taksofonnaya-svyaz