Паслуга «Зручны званок з таксафона» - магчымасць ажыццяўлння тэлефоннай размовы за кошт выкліканага абанента. Кожны жадаючы мае магчымасць патэлефанаваць з таксафона бясплатна абаненту тэлефоннай сеткі агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выхада на сеткі іншых аператараў). Заказ размовы ажыцяўляецца па кодзе «8-11» праз аператара «Белтэлекам». Аператар папярэджвае выкліканага абанента, што яму паступіў званок з таксафона за кошт выкліканага боку, і, у тым выпадку, калі абанент згодны, робіцца злучэнне. Сістэма разлікаў пры гэтым вельмі прастая – выкліканы абанент напрыканцы месяца атрымлівае рахунак за паслугі сувязі, у які будзе ўключаны кошт размоў па таксафоне. Зручны званок з таксафона, руб.: Тэлефоннае злучэнне (унутрыгарадское, унутрыабласное, унутрырэспубліканскае) з аплатай за кошт выкліканага абанента. Тарыф на паслугу «Зручны званок з таксафона» для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года № п/п Найменне паслугі Тарыф з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў 1 Зручны званок з таксафона 2 тэлефоннае злучэнне (мясцовае, міжгародняе) з аплатай за кошт выкліканага абанента, за хвіліну 0,25 Друк