Карыстацца паслугамі міжнароднай тэлефоннай сувязі вы можаце з розных тэлефонаў па ўсёй тэрыторыі рэспублікі: з кватэрных тэлефонаў (у крэдыт, з наступнай аплатай па прад'яўленым рахунку або ў аванс з дапамогай паслуг папярэдняй аплаты); з тэлефонаў гасцініц, санаторыяў, дамоў адпачынку (на ўмовах, прапанаваных уладальнікамі устаноў); з таксафонаў (па тэлефонных картах). Для ажыццяўлення званкоў у аўтаматычным рэжыме Вам неабходна ведаць: код выхаду на міжгароднюю станцыю, код краіны і горада, куды вы хочаце патэлефанаваць, тэлефон абанента. Прыклад: Абанент гарада Мінска тэлефануе абаненту Мюнхена (Германія). Набраць неабходна наступны нумар: 8–10–49–89+ тэлефон у Мюнхене, дзе 8— код выхаду на міжгароднюю станцыю, пасля якога павінен прагучаць бесперапынны зумер («адказ станцыі»); 10— код выхаду на міжнародны канал; 49 — код Германіі; 89— код Мюнхена (даведацца пра коды гарадоў можна па тэлефоне 153). Уводзяцца з 25 красавiка 2022 года № п/п Найменне паслугі (накірунак, зона) Тарыф за кожную поўную або няпоўную хвіліну тэлефоннага злучэння з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў з 06.00 да 23.00 з 23.00 да 06.00 1 СНД I 0,4800 0,3360 2 СНД II 0,625 0,438 3 СНД III 0,9750 0,6825 4 Еўропа I 0,5500 0,3850 5 Еўропа II 0,9000 0,6300 6 Еўропа III 0,580 0,406 7 СВЕТ I 0,625 0,438 8 СВЕТ II 1,560 1,092 9 СВЕТ III 2,375 1,660 10 СВЕТ IV 3,625 2,540 Інструкцыя аб парадку прымянення тарыфаў Міжнародныя сеткі і спутнікавыя сістэмы сувязі Пералік краін прызначэння па тарыфных зонах Друк