Пакеты паслуг ад Белтэлекам прадастаўляюцца на наступных умовах: падключэнне да пакетаў паслуг прадугледжвае падключэнне і аплату ўсіх паслуг, уключаных у пакет; пры падключэнні да пакета паслуг, абаненту прадастаўляецца неабходнае абсталяванне; аплаціць пакеты паслуг можна любым з пералічаных тут спосабаў; падключыцца да пакета паслуг, у які ўключаны паслугі тэлефоннай сувязі, могуць толькі тыя Абаненты, на якіх аформлены абанемент на права карыстання абаненцкім нумарам мясцовай тэлефоннай сеткі (гэта значыць тыя, на каго зарэгістраваны тэлефон); падключэнне пакетаў паслуг прадастаўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці; пакеты «Экспрэс» і «Супер экспрэс» даступныя толькі абанентам сеткі доступу GPON; пакет «Універсал» не прадастаўляецца абанентам сеткі IMS; пры неаплаце (ці няпоўнай аплаце) кошту пакета, доступ да паслуг, якiя ўключаны ў пакет, часова спыняецца. Таму гарантыяй бесперабойнага аказання паслуг у складзе пакета з'яўляецца своечасовая аплата. пры аказанні паслуг міжгародняй сувязі ў складзе пакета, акрамя міжгародніх хвілін расходуецца такая ж колькасць хвілін мясцовай сувязі, у тым ліку з колькасці, уключанай ў пакет. Найбольш істотныя ўмовы аказання паслуг у складзе пакетаў паслуг выкладзены ў Парадку аказання паслуг. Тарыфы на пакеты паслуг электрасувязі для фізічных асоб У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з улікам падатку на даданую вартасць. Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года Нумар п/п Найменне Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 1. "Супер экспрэс" (кругласутачны доступ да сеткі Інтэрнэт без уліку трафіка на хуткасці прыём/перадача да 15/7,5 Мбіт/сек і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання), у месяц 33,50 Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на пакеты паслуг электрасувязі для фізічных асоб Друк