«Белтэлекам» прапануе новыя праграмныя прадукты для антывіруснай абароны

Кампанія «Белтэлекам» пашырае пералік прадуктаў для антывіруснай абароны на ўмовах падпіскі. Ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне Kaspersky Internet Security для Android, Kaspersky Password Manager і Kaspersky Safe Kids дапаможа зрабіць працу ў Інтэрнэце больш камфортнай і бяспечнай.

Kaspersky Internet Security для Android забяспечвае:

  • абарону ад мабільных вірусаў у рэжыме рэальнага часу;
  • антывірусную праверку карт памяці па патрабаванні;
  • шыфраванне дадзеных;
  • абарону ад непажаданых паведамленняў (спаму) і званкоў;
  • аўтаматычнае абнаўленне антывірусных баз;
  • абмежаванне выходных выклікаў і SMS-паведамленняў (бацькоўскі кантроль з функцыяй GPS пошуку).

Акрамя гэтага, функцыянал дазволіць знайсці страчаны або скрадзены тэлефон (Антызлодзей), а таксама абараніць кантакты, фота і файлы ад траплення ў чужыя рукі. У выпадку страты тэлефона яго можна выдалена заблакаваць або сцерці на ім усе дадзеныя.

 Kaspersky Password Manager – гэта інструмент кіравання ўліковымі запісамі ў Інтэрнэце і дадатках. Аўтаматызуючы ўвод пароляў і іншых дадзеных на вэб-старонках, праграма пазбавіць карыстачоў ад неабходнасці ствараць і запамінаць паролі.

Kaspersky Safe Kids – гэта дадатак «Бацькоўскага кантролю». Сучасныя гаджэты суправаджаюць дзяцей паўсюль, а «Бацькоўскі кантроль» дапаможа ахаваць дзіця ад небяспек віртуальнага свету. Дадатак дазваляе кантраляваць анлайн-актыўнасць, кіраваць доступам да гульняў і непажаданых дадаткаў, блакаваць непажаданыя запыты ў YouTube. Акрамя гэтага, бацькі заўсёды будуць ведаць пра месцазнаходжанне дзіцяці і зарадзе батарэі яго прылады. Можна таксама ўсталяваць бяспечны перыметр на карце і атрымліваць апавяшчэнні ў выпадку выхаду дзіцяці за яго межы. І гэта далёка не ўвесь пералік магчымасцяў. Праграмныя дадаткі для дзяцей і бацькоў ўсталёўваюцца на прыладах Windows, iOS і Android.

Усе праграмныя прадукты могуць падключыць абаненты пастаяннага доступу да сеткі Інтэрнэт (byfly) і абаненты пакетаў паслуг, якія ўключаюць доступ да сеткі Інтэрнэт. Заказ паслугі ажыццяўляецца праз дадатак «Мой Белтэлекам» або ў сэрвісным цэнтры. Спампаваць патрэбнае антывіруснае ПА можна на карпаратыўным сайце.

Механізм аплаты паслуг - авансавы. Тарыфікацыя пасутачная, адпаведныя сумы з асабовага рахунку абанента спісваюцца штодня.

Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры ці па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў. Больш падрабязна з паслугамі антывіруснай абароны можна азнаёміцца тут.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-prapanue-novyya-pragramnyya-pradukty-dlya-antyvirusnay-abarony-0