Кампанія «Белтэлекам» пашырае пералік прадуктаў для антывіруснай абароны на ўмовах падпіскі. Ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне Kaspersky Internet Security для Android, Kaspersky Password Manager і Kaspersky Safe Kids дапаможа зрабіць працу ў Інтэрнэце больш камфортнай і бяспечнай.
Kaspersky Internet Security для Android забяспечвае:
- абарону ад мабільных вірусаў у рэжыме рэальнага часу;
- антывірусную праверку карт памяці па патрабаванні;
- шыфраванне дадзеных;
- абарону ад непажаданых паведамленняў (спаму) і званкоў;
- аўтаматычнае абнаўленне антывірусных баз;
- абмежаванне выходных выклікаў і SMS-паведамленняў (бацькоўскі кантроль з функцыяй GPS пошуку).
Акрамя гэтага, функцыянал дазволіць знайсці страчаны або скрадзены тэлефон (Антызлодзей), а таксама абараніць кантакты, фота і файлы ад траплення ў чужыя рукі. У выпадку страты тэлефона яго можна выдалена заблакаваць або сцерці на ім усе дадзеныя.
Kaspersky Password Manager – гэта інструмент кіравання ўліковымі запісамі ў Інтэрнэце і дадатках. Аўтаматызуючы ўвод пароляў і іншых дадзеных на вэб-старонках, праграма пазбавіць карыстачоў ад неабходнасці ствараць і запамінаць паролі.
Kaspersky Safe Kids – гэта дадатак «Бацькоўскага кантролю». Сучасныя гаджэты суправаджаюць дзяцей паўсюль, а «Бацькоўскі кантроль» дапаможа ахаваць дзіця ад небяспек віртуальнага свету. Дадатак дазваляе кантраляваць анлайн-актыўнасць, кіраваць доступам да гульняў і непажаданых дадаткаў, блакаваць непажаданыя запыты ў YouTube. Акрамя гэтага, бацькі заўсёды будуць ведаць пра месцазнаходжанне дзіцяці і зарадзе батарэі яго прылады. Можна таксама ўсталяваць бяспечны перыметр на карце і атрымліваць апавяшчэнні ў выпадку выхаду дзіцяці за яго межы. І гэта далёка не ўвесь пералік магчымасцяў. Праграмныя дадаткі для дзяцей і бацькоў ўсталёўваюцца на прыладах Windows, iOS і Android.
Усе праграмныя прадукты могуць падключыць абаненты пастаяннага доступу да сеткі Інтэрнэт (byfly) і абаненты пакетаў паслуг, якія ўключаюць доступ да сеткі Інтэрнэт. Заказ паслугі ажыццяўляецца праз дадатак «Мой Белтэлекам» або ў сэрвісным цэнтры. Спампаваць патрэбнае антывіруснае ПА можна на карпаратыўным сайце.
Механізм аплаты паслуг - авансавы. Тарыфікацыя пасутачная, адпаведныя сумы з асабовага рахунку абанента спісваюцца штодня.
Атрымаць кансультацыю спецыяліста можна ў сэрвісным цэнтры ці па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў. Больш падрабязна з паслугамі антывіруснай абароны можна азнаёміцца тут.