У мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)» з`явіўся горад Мазыр

1 лістапада ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)» з`явіўся горад Мазыр. Ён стаў шостым у Гомельскай вобласці і 32-м у краіне. Населеныя пункты Гомельшчыны актыўна ўключыліся ў лічбавы працэс: свае паслугі і сэрвісы на мабільнай платформе ўжо размясцілі Добруш, Нароўля, Жлобін, Рэчыца і Калінкавічы.

Распрацоўка заклікана павысіць камфорт і якасць жыцця гараджан. Дадатак акумулюе разнапланавую інфармацыю аб усіх паслугах, прадпрыемствах і службах, прычым для кожнага горада ствараецца свая ўнікальная версія. Дзякуючы гэтаму рэсурсу турысты і мясцовыя жыхары могуць добра арыентавацца ў населеным пункце, заказваць паслугі анлайн і атрымліваць зваротную сувязь.

«Мой горад» – гэта зручны інструмент узаемадзеяння з гарадской інфраструктурай, дзе сабрана самая патрэбная інфармацыя – ад падзей і навін да вакансій і скідак.

Важная асаблівасць заключаецца ў інтэрактыўным узаемадзеянні з усімі ўдзельнікамі, прадстаўленымі на платформе. Выкарыстоўваючы дадатак, можна:

  • запісацца на прыём у гарвыканкам і іншыя ўстановы;
  • забраніраваць столік у кафэ або нумар у гасцініцы;
  • выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць наведванне салона прыгажосці, запісаць дзіця ў спартыўную секцыю;
  • даведацца пра рэжым работы магазінаў і кафэ і многае іншае.

«Мой горад» – гэта яшчэ і сапраўдны навігатар па мясцовых славутасцях, музеях, парках і іншых цікавых лакацыях.

Комплексны праект па аблічбоўцы гарадскога асяроддзя распрацаваны Мінсувязі сумесна з кампаніяй «Белтэлекам». Геаграфію анлайн-сэрвісу плануюць пашыраць. Сёння ў ім прадстаўлены больш за 45 сфер дзейнасці ў 32 гарадах Беларусі, у распрацоўцы знаходзяцца платформы яшчэ для трох дзясяткаў гарадоў. Да канца года ў Гомельскай вобласці дадатак «Мой горад» з`явіцца ў г.п. Акцябрскім.

Спампаваць дадатак можно бясплатна:

  1. на Android.
  2. на iOS.

Устанаўлівайце «Мой горад (Беларусь)» і будзьце ў курсе ўсіх падзей у сваім горадзе!

img-news-moi-gorod-mozyr-1.png

img-news-moi-gorod-mozyr-2.png


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/u-mabilnym-dadatku-moy-gorad-belarus-zyaviusya-gorad-mazyr