1 лістапада ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)» з`явіўся горад Мазыр. Ён стаў шостым у Гомельскай вобласці і 32-м у краіне. Населеныя пункты Гомельшчыны актыўна ўключыліся ў лічбавы працэс: свае паслугі і сэрвісы на мабільнай платформе ўжо размясцілі Добруш, Нароўля, Жлобін, Рэчыца і Калінкавічы.
Распрацоўка заклікана павысіць камфорт і якасць жыцця гараджан. Дадатак акумулюе разнапланавую інфармацыю аб усіх паслугах, прадпрыемствах і службах, прычым для кожнага горада ствараецца свая ўнікальная версія. Дзякуючы гэтаму рэсурсу турысты і мясцовыя жыхары могуць добра арыентавацца ў населеным пункце, заказваць паслугі анлайн і атрымліваць зваротную сувязь.
«Мой горад» – гэта зручны інструмент узаемадзеяння з гарадской інфраструктурай, дзе сабрана самая патрэбная інфармацыя – ад падзей і навін да вакансій і скідак.
Важная асаблівасць заключаецца ў інтэрактыўным узаемадзеянні з усімі ўдзельнікамі, прадстаўленымі на платформе. Выкарыстоўваючы дадатак, можна:
- запісацца на прыём у гарвыканкам і іншыя ўстановы;
- забраніраваць столік у кафэ або нумар у гасцініцы;
- выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць наведванне салона прыгажосці, запісаць дзіця ў спартыўную секцыю;
- даведацца пра рэжым работы магазінаў і кафэ і многае іншае.
«Мой горад» – гэта яшчэ і сапраўдны навігатар па мясцовых славутасцях, музеях, парках і іншых цікавых лакацыях.
Комплексны праект па аблічбоўцы гарадскога асяроддзя распрацаваны Мінсувязі сумесна з кампаніяй «Белтэлекам». Геаграфію анлайн-сэрвісу плануюць пашыраць. Сёння ў ім прадстаўлены больш за 45 сфер дзейнасці ў 32 гарадах Беларусі, у распрацоўцы знаходзяцца платформы яшчэ для трох дзясяткаў гарадоў. Да канца года ў Гомельскай вобласці дадатак «Мой горад» з`явіцца ў г.п. Акцябрскім.
Спампаваць дадатак можно бясплатна:
Устанаўлівайце «Мой горад (Беларусь)» і будзьце ў курсе ўсіх падзей у сваім горадзе!