Ацэніце якасць паслуг «Белтэлекама» на партале рэйтынгавай ацэнкі!
Запрашаем ацаніць дзейнасць кампаніі «Белтэлекам» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел.
Партал рэйтынгавай ацэнкі – гэта спецыялізаваны сэрвіс, які дае грамадзянам магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі.
Як знайсці патрэбную арганізацыю на партале:
- з дапамогай пошукавага радка;
- у пераліку арганізацый;
- на карце – у раздзеле «Рэйтынг»;
- па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям.
Як пакінуць адзнаку?
- Зарэгіструйцеся.
- Знайдзіце арганізацыю.
- Ацэніце якасць працы.
- Даведайцеся вынікі ацэнкі ўсіх карыстальнікаў.
Цяпер на рэсурсе зарэгістравана 9 аб'ектаў РУП «Белтэлекам» (філіялы і структурныя падраздзяленні). Для ацэнкі якасці неабходна выбраць патрэбную паслугу з прапанаванага пераліку і ўказаць дату прадастаўлення. Далей па пяцібальнай шкале запаўняецца анкета.
Прымайце ўдзел у апытаннях, апублікаваных на партале рэйтынгавай адзнакі. Будзьце актыўнымі карыстальнікамі і дапамагайце зрабіць паслугі яшчэ лепш!