Ацэніце якасць паслуг «Белтэлекама» на партале рэйтынгавай ацэнкі!

Запрашаем ацаніць дзейнасць кампаніі «Белтэлекам» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел.

Партал рэйтынгавай ацэнкі – гэта спецыялізаваны сэрвіс, які дае грамадзянам магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі.

Як знайсці патрэбную арганізацыю на партале:

  • з дапамогай пошукавага радка;
  • у пераліку арганізацый;
  • на карце – у раздзеле «Рэйтынг»;
  • па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям.

Як пакінуць адзнаку?

  1. Зарэгіструйцеся.
  2. Знайдзіце арганізацыю.
  3. Ацэніце якасць працы.
  4. Даведайцеся вынікі ацэнкі ўсіх карыстальнікаў.

Цяпер на рэсурсе зарэгістравана 9 аб'ектаў РУП «Белтэлекам» (філіялы і структурныя падраздзяленні). Для ацэнкі якасці неабходна выбраць патрэбную паслугу з прапанаванага пераліку і ўказаць дату прадастаўлення. Далей па пяцібальнай шкале запаўняецца анкета.

Прымайце ўдзел у апытаннях, апублікаваных на партале рэйтынгавай адзнакі. Будзьце актыўнымі карыстальнікамі і дапамагайце зрабіць паслугі яшчэ лепш!

1