Ад персанальных даных да нейрасетак: трэнды лічбавых камунікацый абмеркавалі на галіновым семінары для PR-спецыялістаў

10 чэрвеня прайшоў традыцыйны семінар, які абяднаў спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Мерапрыемства стала пляцоўкай для прафесійнага дыялогу, абмену вопытам і абмеркавання ключавых трэндаў у сферы лічбавых камунікацый.

У праграме – самыя актуальныя пытанні : 
• абарона персанальных даных у рабоце прэс-службы;
• новыя магчымасці для камунікацый у сацсетках і, у прыватнасці, Threads;
• прымяненне штучнага інтэлекту для стварэння тэкстаў, графікі і відэа.

Практычная частка семінара прайшла ў студыі «ЯСНАе ТV». На майстар-класе ўдзельнікі даведаліся, як ШІ ужо сёння дапамагае ў рабоце з медыякантэнтам.

Пастаяннае навучанне супрацоўнікаў, якія ўзаемадзейнічаюць са СМІ, – важная частка стратэгіі прасоўвання дасягненняў галіны. Такія сустрэчы дазваляюць павышаць кампетэнцыі каманды, а галоўнае – абядноўваць намаганні для ўмацавання іміджу арганізацый сувязі.

Дзякуем калегам за прадуктыўную працу і натхняльную атмасферу!

 


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/ad-persanalnykh-danykh-da-neyrasetak-trendy-lichbavykh-kamunikacyy-abmerkavali-na