10 чэрвеня прайшоў традыцыйны семінар, які аб’яднаў спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Мерапрыемства стала пляцоўкай для прафесійнага дыялогу, абмену вопытам і абмеркавання ключавых трэндаў у сферы лічбавых камунікацый.
У праграме – самыя актуальныя пытанні :
• абарона персанальных даных у рабоце прэс-службы;
• новыя магчымасці для камунікацый у сацсетках і, у прыватнасці, Threads;
• прымяненне штучнага інтэлекту для стварэння тэкстаў, графікі і відэа.
Практычная частка семінара прайшла ў студыі «ЯСНАе ТV». На майстар-класе ўдзельнікі даведаліся, як ШІ ужо сёння дапамагае ў рабоце з медыякантэнтам.
Пастаяннае навучанне супрацоўнікаў, якія ўзаемадзейнічаюць са СМІ, – важная частка стратэгіі прасоўвання дасягненняў галіны. Такія сустрэчы дазваляюць павышаць кампетэнцыі каманды, а галоўнае – аб’ядноўваць намаганні для ўмацавання іміджу арганізацый сувязі.
Дзякуем калегам за прадуктыўную працу і натхняльную атмасферу!