«Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў»

Для папулярызацыі прафесій галіны "Сувязь" у Гомельскім філіяле працягваецца рэалізацыя адукацыйна-асветніцкага праекта "Прафарыентацыйныя экскурсіі-прафесіі нашых бацькоў". У рамках праекта філіял наведалі навучэнцы 10 класа сярэдняй школы 59 г.Гомеля.

Школьнікі наведалі гісторыка - інфармацыйны цэнтр сувязі Гомельскага філіяла, дзе прадстаўлены самы каштоўны экспанат-тэлеграфны апарат Морзэ, тэлефонныя апараты і іншая тэхніка. Работнікі філіяла распавялі гісторыю сувязі ў Гомельскай вобласці.

Навучэнцы ўбачылі і сучаснае абсталяванне, якое забяспечвае паслугамі сувязі Гомельскую вобласць (доступ у Інтэрнэт, тэлебачанне, Тэлефанія, іншыя сэрвісы). 

У офісе продажаў школьнікаў азнаёмілі з паслугамі, сэрвісамі і тэхнікай у растэрміноўку ад кампаніі «Белтэлекам». Таксама дзеці паўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне па бяспецы ў сетцы Інтэрнэт. 

Школьнікі атрымалі новыя веды аб прафесіях у галіне сувязі, пазітыўныя эмоцыі і прыемныя прызы ад кампаніі Белтэлекам.



 

 


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/prafaryentacyynyya-ekskursii-prafesii-nashykh-backou-1