Ад імя калектыву Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" і ад сябе асабіста віншую ўсіх абанентаў і партнёраў кампаніі з Днём абаронцы Айчыны!
Жадаю вам незалежнасці і ўпэўненасці, багацця і фінансавага дабрабыту, бліскучых перамог і вялікіх заваёў. Заўсёды заставайцеся прафесіяналам сваёй справы і не адступайце ад вызначанай мэты!
Будзьце героямі для сваіх сем'яў, памочнікамі для калег і годным тылам для сяброў!
Дужага вам здароўя, душэўнага цяпла і святочнага настрою!
Са святам!
З найлепшымі пажаданнямі,
Дырэктар Мінскага філіяла
РУП "Белтэлекам"
В.М.Шынкарэвіч