СМИ О НАШЕМ КОЛЛЕГЕ

Iнжынер электрасувязі станцыйнай групы Докшыцкага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага ЗУЭС Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Аляксандр Глінскі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Карэспандэнты газеты "Звязды" вырашылі бліжэй пазнаёміцца з iмi.
Аляксандр Глiнскi:
—Сумненняў наконт будучай прафесіі ў мяне не было ніколі, бо яшчэ ў юнацтве я цвёрда вырашыў пайсці па слядах свайго бацькі, які ўсё жыццё працаваў у галіне сувязі, — расказвае Аляксандр Глінскі. — Скончыўшы каледж, я пачаў працоўную дзейнасць электраманцёрам па электраабсталяванні пятага разраду, потым працаваў электрамеханікам электрасувязі ў сваім родным Докшыцкім раёне. Прайшоў службу ва Узброеных Сілах. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Віцебскім філіяле УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», цяпер працую інжынерам электрасувязі Докшыцкага раённага вузла сувязі.
З гонарам Аляксандр Ягоравіч адзначае, што сямейная дынастыя сувязістаў працягваецца. Яго сын таксама працуе ў сістэме электрасувязі, праўда, у Мінску. Спецыялістам сэрвіснага цэнтра РУП «Белтэлекам» працуе і жонка нашага героя.

Падрабязней у газеце "Звязда": https://zviazda.by/be/news/20240227/1709049303-supracounikau-rup-beltel…