СМІ ПРА НАС

Аб інавацыйнай распрацоўцы "Мой горад", тэхніцы ў растэрміноўку, новых праектах і паслугах і іншых лічбавых тэхналогіях у інтэрв'ю ў газеце "Віцьбічы" з дырэктарам Віцебскага філіяла «Белтэлекам» Дзмітрыем Казаком
- Дадатак "Мой горад" і далей будзе развівацца. У нашых планах пашырыць функцыянал для карыстальнікаў, дапоўніць раздзел турызму рэспубліканскімі аб'ектамі і славутасцямі Беларусі, - растлумачыў дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам». - Таксама наша прадпрыемства актыўна працуе над распрацоўкай іншых віртуальных памочнікаў. Да прыкладу, ўкараняем у доследна-прамысловую эксплуатацыю платформу «Мой універсітэт». У бліжэйшы час плануем падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве з адным з універсітэтаў Віцебска, які стане пляцоўкай па рэалізацыі гэтага праекта. Гэта пакладзе пачатак развіццю лічбавых камунікацый у сферы адукацыі і стане свайго роду навігатарам па канкрэтнай установе адукацыі. У планах таксама ўкараніць дадаткі "Мой санаторый», "Мая школа".
Падрабязней тут: https://www.vitbichi.by/news/obshchestvo/ob_innovatsionnoy_razrabotke_m…