У райвыканкаме на пасяджэнні прайшло абмеркаванне тэмы"Аб ходзе выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заданняў па выніках 1 квартала".
Павел Ткач наведаў Cэрвісны цэнтр " Белтэлекам "і паштовае аддзяленне ў Лёзна, дзе прайшла сустрэча з кіраўніцтвам Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам " і РУП " Белпошта " і калектывам Лёзненскага УЭ.
У рамках візіту адбыўся прыём грамадзян і юрыдычных асоб з падключэннем прамой тэлефоннай лініі.
Як адзначыў Павел Мікалаевіч:
- Развіццё лічбавых тэхналогій з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ў галіне сувязі. Ён падкрэсліў, што ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю і мадэрнізацыі тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, укараненню інавацыйных тэхналогій і павышэнню якасці прадастаўляемых паслуг насельніцтву.