Яркая падзея! "Белтэлекам" правёў традыцыйны, ужо 7-ы, турзлёт. Каманды ўсіх філіялаў і галаўнога падраздзялення сустрэліся на маляўнічым высокім беразе, каб актыўна правесці час, пагутарыць з калегамі і, вядома, пазмагацца за званне наймацнейшых.
Генеральны дырэктар "Белтэлекама" Аляксей Івашкін даў афіцыйны старт спартыўнаму святу, які аб'яднаў больш за 150 удзельнікаў. Падтрымаць свае каманды прыехалі дырэктары ўсіх філіялаў кампаніі.
Турзлёт - гэта спартыўны азарт, сіла і спрыт. Гэта актыўны адпачынак, яркія эмоцыі, зарад энергіі, а самае галоўнае – згуртаванасць і камандны дух!
Нашы калегі дэманстравалі свае сілы і цягавітасць ў самых розных дысцыплінах, такіх, напрыклад, як веласпорт, водны і пешаходны турызм, спартыўнае арыентаванне, пляжны валейбол і многія іншыя.
Упершыню ў гісторыі турзлётаў РУП "Белтэлекам" каманда Брэсцкага філіяла ўвайшла ў тройку наймацнейшых і заняла ганаровае 3 месца!